Тадэвуш Кандрусевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч
Coat of arms of Tadeusz Kondrusiewicz.svg
2-ы Архібіскупмітрапаліт Мінска-Магілёўскі
з 21 верасня 2007 года
Царква: Каталіцкая Царква
Папярэднік: Кардынал Казімір Свентек
1-ы Архібіскупмітрапаліт архідыяцэзіі Маці Божай з цэнтрам у Маскве
11 лютага 2002 года — 21 верасня 2007 года
Царква: Каталіцкая Царква
Пераемнік: Архібіскуп Паола Пецы
1-ы Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расіі
1999 год — 2005 год
Царква: Каталіцкая Царква
Пераемнік: Біскуп Іосіф Верт
 
Нараджэнне: 3 студзеня 1946({{padleft:1946|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (68 гадоў)
Адэльск, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР
Бацька: Ігнат Кандрусевіч
Маці: Ганна, народ. Шуста
Прыняцце свяшчэннага сану: 31 мая 1981 года
Епіскапская хіратанія: 20 кастрычніка 1989 года
 
Узнагароды:
Шаблон:Ганаровы канвентуальны капелан Вялікага крыжа Мальтыйскага ордэна
Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»

Тадэ́вуш Кандрусе́віч (3 студзеня 1946) — каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся ў вёсцы Адэльск Гродзенскім раёне Беларусі. Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут, пасля — духоўную семінарыю ў Каўнасе. Рукаўскладзены ў святара 31 мая 1981. Здзяйсняў святарскую паслугу ў Вільнюсе і ў Друскеніках, а з 1988 — ў Гродна. У 1989 папа Ян Павел II прызначыў яго тытулярным біскупам Гіпона-Зарыцкім і апостальскім адміністратарам Мінскай архідыяцэзіі. 13 красавіка 1991 Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны апостальскім адміністратарам для каталікоў лацінскага абраду Еўрапейскае часткі Расіі. У 19941999 — член Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў. 11 лютага 2002 апостальская адміністратура была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі з назвай архідыяцэзія Божай Маці і з кафедрай у Маскве, і Тадэвуш Кандрусевіч стаў яе першым ардынарыям. 21 верасня 2007 года папа Бенедыкт XVI вызваліў архібіскупа Тадэвуша ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй Божай Маці і прызначыў яго архібіскупам-мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. 10 лістапада 2007 адбылося кананічнае ўступленне на пасаду.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Гродзенскага педагагічнага інстытута, з якога сышоў з-за абвінавачванняў у рэгулярным наведванні царквы.
  • У 1970 г. скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (энергамашынабудаўнічы факультэт) (з адзнакай).
  • У 1981 г. Каўнаскую духоўную семінарыю (з адзнакай).
  • У 1985 г. атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі
  • У 1988 г. абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара багаслоўя.

Валоданне мовамі[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская мова
  • Руская мова
  • Польская мова
  • Англійская мова
  • Італьянская мова
  • Літоўская мова

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы канвентуальны каплан Вялікага крыжа Мальтыйскага ордэна - Cappellano Gran Croce Conventuale «ad honorem» (2009 год)
  • Медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»
  • Нагрудны знак "200 гадоў МУС Расіі"
  • «Doctoratum in Sacra Teologia, honoris causa», St. Mary's Seminary and University, Baltimore (USA), 02.03.1993.
  • «Doctor of Humane Letters, honoris causa», Catholic University of America, Washington (USA), 08.03.1993.
  • Ганаровы медаль імя святога брата Альберта (Варшава, Польшча, 2008 год) - за пастырскую, дабрачынную і экуменічную дзейнасць
  • Ганаровы доктар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта (Польшча)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]