Справа Ціханоўскага і іншых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Справа Ціханоўскага і іншых — крымінальная справа супраць Сяргея Ціханоўскага Арцёма Сакава, Дзмітрыя Папова, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, Уладзіміра Цыгановіча ў арганізацыі грамадзянскіх хваляванняў і спробе захопа ўлады пачас перадвыбарчай кампаніі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 г. Удзельнікі справы прызнаныя палітычнымі зняволенымі і большасць іх атрымала вялікія турэмныя тэрміны.

9 мая 2020 года ў Гродне Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі спецназу ў часе перадвыбарчага пікету за вылучэнне ў прэзідэнты ягонай жонкі. Падзеі, якія папярэднічалі затрыманню — заявы дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі на адрас Ціханоўскага, спроба перашкодзіць і стварыць канфліктную сітуацыю на пікеце з боку некалькіх жанчын, умяшальніцтва і затрыманне Ціханоўскага супрацоўнікамі міліцыі, дэманстратыўнае падзенне на зямлю міліцыянера і наступная рэакцыя на інцыдэнт дзяржаўных СМІ, дазволілі беларускім праваабаронцам зрабіць выснову аб тым, што ў дачыненні да Ціханоўскага магла быць здзейсненая правакацыя і прызнаць яго палітычным зняволеным[1].

30 мая стала вядома аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, удзел якім нібыта прымаў Сяргей Ціханоўскі і іншыя затрыманыя. Ціханоўскі і яшчэ сямёра затрыманых былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Мінска. Затым адбыліся ператрусы ў офісе Ціханоўскага, доме яго маці, а таксама на лецішчы, дзе сілавікі нібыта знайшлі $900 тысяч[2]. Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак)[3].

31 мая 2020 года па дарозе на перадвыбарчы пікет Святланы Ціханоўскай быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак, а пасля яшчэ на 15 сутак палітык Мікалай Статкевіч. 30 чэрвеня было аб’яўлена, што Мікалай Статкевіч надалей застанецца пад вартай, яму прад’яўленае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»)[4].

29 чэрвеня праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Сяргея Ціханоўскага, а таксама некалькіх іншых арыштаваных апанентаў Лукашэнкі вязнямі сумлення[5].

25 чэрвеня 2020 года ў Баранавічах затрымалі Ігара Лосіка. Падчас ператрусу ў яго кватэры канфіскаваны ноўтбук, камп’ютар і тэлефон[6][7]. На блогера заведзена крымінальная справа па 342 артыкулу УК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праваабарончыя арганізацыі «Вясна» і «Amniesty International» прызналі Ігара палітычным зняволеным[8][9]. 9 ліпеня 2020 года шэфства над палітвязнем узяў Мануэль Сарацын, дэпутат Бундестагу[10][11].

Пасля ўтрымання ў ІЧУ Лосіка адправілі ў СІЗА-1 у Мінску, а 18 жніўня стала вядома аб пераводзе ў жодзінскае СІЗА. У зняволенні І. Лосік 42 трымаў галадоўку.

14 снежня 2021 г. Гомельскі абласны суд на выязным паседжанні ў следчым ізалятары прысудзіў Сяргея Ціханоўскага да 18 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Абвінаваўчыя прысуды таксама вынесены Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову, Мікалаю Статкевічу (14 год), Ігару Лосіку (15 год), Уладзіміру Цыгановічу (15 год)[12][13].

Зноскі

  1. spring96.org
  2. nashaniva.by
  3. nashaniva.by
  4. Спіс палітычных вязняў. spring96.org. Архівавана з першакрыніцы 3-7-2020. Праверана 3-7-2020.
  5. Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыкі, блогеры — вязні сумлення. Еўрапейскае радыё для Беларусі (29 чэрвеня 2020). Праверана 29 чэрвеня 2020.
  6. У администратора Телеграмм-канала «РБ головного мозга» Игоря Лосика — обыск. Архівавана 10 лютага 2021. Белорусская ассоциация журналистов.
  7. На администратора телеграм-канала «Беларусь головного мозга» завели дело об организации массовых беспорядков. Meduza.
  8. Правозащитники признали Игоря Лосика политзаключенным. Праваабарончы цэнтр «Вясна».
  9. BELARUS: GROWING CRACKDOWN ON HUMAN RIGHTS AHEAD OF PRESIDENTIAL ELECTION
  10. #WeStandBYyou (англ.). Libereco – Partnership for Human Rights (9 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  11. Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus! (ням.). Фонд Генрыха Бёля  (укр.) (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2021. Праверана 9 верасня 2021.
  12. zviazda.by
  13. Ад 14 да 18 гадоў калоніі. Вынесены прысуды па «справе Ціханоўскага» . spring96.org (14 снежня 2021).