Перыядычныя выданні на штучных мовах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перыядычныя выданні на штучных мовах — перыядычныя выданні (звычайна друкаваныя), якія выходзяць з аб'яўленай перыядычнасцю на штучных мовах. Звычайна, у пералік меркаваных задач (рознай ступені прыярытэту) уваходзяць папулярызацыя пэўнай мовы ці лінгвапраекту, інфармацыя пра рух ў яго падтрымку (у тым ліку ў адпаведнасці з рэгіянальнымі і тэматычнымі кірункамі, якія складаюць спецыфіку пэўнага выдання) і ўдасканальванне моўнай практыкі чытачоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая газета на штучнай мове была выдадзена на валапюку ў 1881 годзе. Пачынаючы ад гэтага часу выходзіць двухмоўная газета «Weltspracheblatt — Volapükabled» (валапюцкі лісток) — цэнтральны орган валапюцкага руху. З 1889 года газета выходзіць толькі на адной мове — валапюку (праіснавала да 1908 года). Трэба адзначыць, што ў 1889 годзе выдавалася 26 часопісаў на гэтым канлангу. У гэты час было больш за 30 перыядычных выданняў таварыстваў валапюку. Напрыклад, вядомы Volapükabled talik (Італьянскі лісток валапюку) і Volapükabled Zenodik.

У 1979 годзе Штэфанам Маўлем быў заснаваны часопіс Monato[1][2] на эсперанта. Першы нумар выйшаў 15 студзеня 1980 года, з таго часу ён выходзіць, звычайна, штомесячна.

Папярэднікам «Маната» быў часопіс «Сэмайна» («Semajno», у перакладзе з эсперанта «Тыдзень»), але ён выйшаў толькі адзін раз — 1 верасня 1978 года.


У 1991—2000 гадах выдаваўся навуковы часопіс на клінганскай мове HolQeD[3]. Агулам было выдадзена 33 нумары[4]. У 2004 годзе быў адкрыты моўны раздзел Вікіпедыі на клінганскай мове[5], але потым ён быў перанесены на klingon.wikia.com (утрымлівае 169 артыкулаў). Пошукавая сістэма Google мае моўныя настройкі для клінганскай мове[6]. Таксама старонка на клінганскай мове выходзіць у нямецкім выданні Deutsche Welle[7].

У 1971—2009 гадах выдаваўся інтэрнэт-часопіс на выдуманай мове квэнья Parma Eldalamberon («Кніга эльфійскіх моў», The Book of Elven-tongues), а ў 1988—2007 гадах выдавалася аналагічнае выданне Vinyar Temgwar[8][9] («Новыя лісты»; News Letters; было выдадзена 49 нумароў).

У 1980-х гадах выходзілі выданні на штучнай мове лаглан: «Lognet» (1989—2000)[10] і «La Logli». Яны перасталі выдавацца пасля смерці стваральніка канланга ў 2000 годзе, дзейнасць Інстытуту лаглана практычна спынена.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер, з усіх штучных моў «жывыя» перыядычныя выданні, не звязаныя з выданнямі на натуральных мовах, ёсць толькі на трох: эсперанта (грамадска-палітычныя часопісы «Monato», «Kontakto». «Sennaciulo» і літаратурныя выданні Beletra almanako, Literatura Foiro і інш.), інтэрлінгва (часопіс «Panorama»), клінганскай мове (Qo’nos oonos «Хронікі Кронаса»)[11].

Ёсць прыклад, калі часопісы на канлангу выдаваліся для піару ці камерцыйных мэт. Так, выходзіць са жніўня 2008 года на эсперанта ілюстраваны часопіс «Fenestro» (Акно)[12], які ўяўляе сабою вордаўскія файлы, аўтараў заплаціўшых за публікацыю.

Агулам у свеце на эсперанта выходзіць каля 250 газет і часопісаў[13], шмат якія з ранейшых нумароў можна бясплатна загрузіць на спецыялізаваным сайце Gazetejo.org[14]. Навіны на эсперанта трансліруе EventoEo.net.

Ёсць Вікіпедыя на эсперанта. На валапюку выходзіць інтэрнэт-часопіс «Volapop»[15]. Ёсць Вікіпедыя на валапюку. (Апроч эсперанта і валапюку вікі-сайты адкрыты на штучных мовах іда, інтэрлінгва, акцыдэнталь, лажбан і навіяль).

Ёсць сайт Zvestia[16], на якім рэгулярна з’яўляюцца навіны, перакладзеныя на штучную мову словіа. Рэгулярна перакладаюць навіны і на старонцы інтэрнэт-газеты «Slovianska Gazeta»[17] канлангу славянскі.

У канцы 1990-х гадоў дзякуючы старанням чэшскіх энтузіястаў быў адроджаны часопіс «Cosmoglotta» на мове акцыдэнталь[18] (да 2013 года было выдадзена 315 нумароў)[19].

Са снежня 2009 года ў Краснадары на полісінтэтычным канлангу арахаў[20] з раўналежным перакладам на рускую мову выходзіць літаратурны часопіс «Asa» («Веданне»)[21]. Да 2013 года выйшла 11 нумароў[22][23].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Часопіс «Маната»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2020. Праверана 7 лістапада 2013.
  2. en:Monato
  3. The Klingon Language Institute
  4. HoQeD: The Journal of Klingon Language Institute/ Results of periodical search by ISSN
  5. m:History of the Klingon Wikipedia (англ.)
  6. [http://www.google.com./intl/xx-klingon/ Google на клінганскай мове
  7. DW-QO' Архівавана 16 сакавіка 2010.
  8. Tengwar(недаступная спасылка)
  9. en:Vunyar Tengwar
  10. Lognet Archives
  11. Qo’nos QonoS wa’maH Hut
  12. Часопіс «Fenestro»
  13. Jukka Pietiläinen/ Esperanto-gazetaro: historio, nuntempo kaj perspektivoj
  14. La Esperanta Gazetejo
  15. Volapop. Pads kuliva pöpedik pro Volapükans Архівавана 7 верасня 2015.
  16. Slavik News Zvestia
  17. Афіцыйны сайт «Slovianska Gazeta»
  18. Архіў нумароў за 1922—1950 гг.
  19. Cosmoglotta. 69-im annu-nró 309, Januar-junio 2010(недаступная спасылка)
  20. Cláudio Rinaldi, Arahau // Minihistoria del linguas philosophic: De Aristoteles al Toki Pona, 2011, стар. 34, Le Almanac de Interlingua
  21. Е. Братчикова, Краснодарец Иван Карасев изобрел новый разговорный язык // ГТРК «Кубань», 24.01.2013 Архівавана 4 сакавіка 2016.
  22. В Краснодаре пройдет мастер-класс по языку Арахау // Югополис, 5.12.2012
  23. Каталог журналов «Asa»