Славянскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Славянскі (Slovianski) ( з 2011 года уваходзіць у праект Міжславянская мова/ Medžuslovjanski) - апастэрыёрная панславянская мова, створаная на моўным матэрыяле існуючых славянскіх моў і прызначаная для зносін паміж іх носьбітамі.

Ідэя[правіць | правіць зыходнік]

Славянскія мовы - адносна аднародная група моў. Яна складаецца з трох падгруп, якія маюць шмат агульных рыс у граматыцы, лексіцы і сінтаксісе. Веданне адной з славянскіх моў дастаткова, каб разумець (хаця б трохі) тэкст на іншай славянскай мове.

Асноўнай задачай, якую ставілі перад сабой распрацоўшчыкі славянскі - стварыць мову, якая будзе зразумелай без папярэдняга вывучэння ўсім або большасці носьбітаў славянскіх моў. Мова мае спрошчаную граматыку з мінімальнай колькасцю выключэнняў, якая дазваляе славянафону (славянагаворачаму) лёгка авалодаць ёй. Славянскі можа выкарыстоўвацца на першым этапе вывучэння славянскіх моў, паколькі спалучае ў сабе агульныя рысы моў гэтай групы.

Славянскі можа быць добрай падтрымкай для падарожнікаў і вельмі карысным інструментам для ўсіх хто жадае звярнуцца да ўсяго славянскага свету праз сеціва без перакладу тэксту на некалькі моў. Веданне Славянскі дазволіць чалавеку размаўляць і пісаць даволі зразумела для носьбітаў любога з жывых славянскіх моў, а таксама і самому лепей разумець тэксты на любой з іх.

Праект Славянскі створаны ў 2006 годзе супольнымі намаганнямі групы людзей з розных краін, сабраўшыхся на славянскім форуме. Асноўныя распрацоўшчыкі - Андрэй Рэчнік (Ondrei Rečnik, Габрыэль Свобода (Gabriel Svoboda), Ян ван Стэнберген (Jan van Steenbergen), Ігар Палякоў.

У 2011 годзе праектнымі групамі Славянскі, Словіоскі і Новословенского языка было прынята прынцыповае рашэнне аб зліянні гэтых блізкіх праектаў у Міжславянскую мову (Medžuslovjanski jezyk). Пры гэтым, аб'яднанне адбываецца не шляхам стварэння агульнай граматыкі і агульнага слоўніка, а шляхам набліжэння маючыхся граматык і слоўнікаў у выніку пастаянна адбываючайся міжпраектнай дыскусіі.

Арфаграфія і фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

Мова выкарыстоўвае два алфавіта - лацініцу (з літарамі č, ž, š для шыпячых і апострафам для паталізацыі) і кірыліцу (з ь і j для йатацыі)

Спіс Сводзеша для Славянскі[правіць | правіць зыходнік]

Славянскі Беларуская мова
ja я
ты ты
он ён
мы мы
вы вы
они яны
туттоj, тутта, тутто гэты, гэтая, гэта
тамтоj, тамта, тамто той, тая, тое
тут тут
там там
кто хто
чо, што што
где дзе
когда калі
jак, как як
не не
все увесь, уся, усё, усе
много шмат
несколько некалькі
ины, други іншы, другі
jедин, jедна, jедно адзін
два два
три тры
четыри чатыры
петь пяць
велики вялікі
долги доўгі
широки шырокі
толсты тоўсты
тежки цяжкі
малы маленькі
кратки кароткі
вузки, тесны вузкі
жена жанчына
муж мужчына
чловек чалавек
детко дзіця
жена жонка
муж муж
матка маці
отец бацька
животно жывёла
рыба рыба
птица, птак птушка
пес сабака
вош вош
змиjа змяя
чрвjак чарвяк
древо дрэва
лес лес
овоч, плод агародніна, садавіна
семено насенне
лист ліст
корень корань
кора кара
цвет кветка, краска
трава трава
врва, шнур вяроўка
кожа скура
месо мяса

Граматыка і лексіка[правіць | правіць зыходнік]

Граматыка Славянскі мае вялікае падабенства з граматыкамі славянскіх моў. Славянскі мае граматычныя рысы, ўласцівыя ўсім або большасці славянскіх моў. Такім чынам, як і ў натуральных славянскіх мовах, у славянскі назоўнікі маюць тры роды і два лікі і дапасуюцца з прыметнікамі паводле роду, ліку і шасці склонам. Дзеясловы маюць закончанае і незакончанае трыванне і змяняюцца па ліках у сапраўдным часе і паводле роду ў мінулым, таксама маецца загадны і ўмоўны лады.

Слова ў адпаведным значэнні дадаецца ў слоўнік мовы, калі яно набірае 3 балы, пры гэтым, руская і польская мовы даюць па аднаму балу, беларуская, украінская, чэшская, славацкая, славенская, сербскахарвацкая, македонская, балгарская па 0,5 бала. Такім чынам па 2 балы мае кожная з 3 груп славянскіх моў - усходнеславянская, заходнеславянская і паўднёваславянскія.

Калі для якога-небудзь значэння не знаходзіцца слова, набіраючага тры балы, то выбар ажыццяўляецца шляхам публічнай дыскусіі на [http:s8.zetaboards.com/Slovianski/index Славянскім форуме] з слоў, маючыхся ў жывых славянскіх мовах. У выключных выпадках таварыства дазваляе неалагізмы (напрыклад, "часина" ў значэнні "гадзіна" - прапанавана Габрыэлем Свободой).

Зараз (пасля аб'яднання Славянскі, Словіоскі і Новаславянскай мовы), таварыства ўжывае 3 слоўнікі:

Пры гэтым, першыя 2 з іх дапаўняюцца, а 3-і - не.

Прыклады тэкстаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Онаноси jфидщлф, чтоби дета били здраве (Яна носіць яблыкі, каб дзеці былі здаровы)
  • Котора жеа льюби туттого мужа? (Якая жанчына любіць гэтага мужчыну?)

Ойча наш

Кірыліца Лацінка па-стараславянску
Отче наш, коjи jеси в небах, да счечено jе твоjе имено, да приjде твоjе кралевство, да буде твоjа вольа, как в небах, так и на земjе, хлеб наш всакоденны даjнам дньес, и ивиниj нам наше грехи, так как мы извиньямо наших грешников, и не ведиj нас в покушенjе, але спасиj нас од злого. Otče naš, koji jesi v nebah, da svečeno je tvoje imeno, da prijde tvoje kralevstvo, da bude tvoja vol'a kak v nebah tak i na zemje, hleb naš vsakodenny daj nam dňes, i izvini nam naše grehi, tak kak my izviňamo naših grešnikov, i ne vedi nas v pokušenje, ale spasi nas od zlogo. Отче наш, Иже есии на небесех! Да святится имя Твое, да приидет Царствие Твое, да будет воля Твоя, яко на небеси и на земли. Хлеб наш насущный даждь нам днесь; и да остави нам долги наша, якоже и мы оставляем должником нашим; и не введи нас во искушение, но избави нас от лукавого.

роднасныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

  • Slovianski-P (Одкаўскі) - значна спрошчаная мова з элементамі піджына (Андрэй Рэчнік, Габріэль Свобода). Характарызуецца адсутнасцю скланення назоўнікаў паводле склонаў і дапасавання прыметнікаў з назоўнікамі ў родзе. Замест роднага склона шырока ўжываецца канструкцыя з прыназоўнікам од, з-за чаго гэтая мова таксама вядома як Одкаўскі.
  • Slovianski-N - натуралістычная мова, створаная на агульных для ўсіх славянскіх моў элементах (Ян ван Стенберген, пазней Ігар Палякоў)
  • Slovianski-S - спроба спалучаць схематычныя элементы з натуралістычнымі (Габрыэль Свобода, ігар Палякоў)
  • Slovianto - радыкальна спрошчаная мова, якая прапаноўваецца для пачатковага этапа вывучэння Славянскі людзям, не знаёмых з асаблівасцямі славянскіх моў.

У 2007 годзе распрацоўшчыкі адмовіліся ад схематычных версій мовы, і зараз пад назвай славянскі маецца на увазе яго натуралістычная версія Slovianski-N.

Таксама блізкія да Славянскі праекты панславянскіх моў Glagolica, Slovioski i Novoslovienski jazyk.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]