Акцыдэнталь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Акцыдэнта́ль, ці Аксіденталь, Інтэрлінгвэ (Occidental, Interlingve) — міжнародная штучная мова.

Прапанаваны ў 1922 годзе Эдгарам дэ Валем (Эстонія). У 1949 годзе быў пераіменаваны ў інтэрлінгвэ для пазбаўлення ад негатыўных асацыяцый, якія магла б выклікаць назва "заходні", і таксама для запланаванага збліжэння з інтэрлінгвай.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Дэ Валь спачатку быў эсперантыстам, які працаваў над рэформамі гэтай мовы. Калі рэформы былі адвергнуты падчас галасавання 1894 года, ён пакінуў эсперанта-рух з намерам стварыць больш дасканалую мову. Пасля некалькі гадоў працы, ён апублікаваў у 1922 годзе свой праект Акцыдэнталь у газеце Kosmoglott (Сусветная мова), якую ён сам выдаваў. Гэтая газета была адкрытым форумам дзяля свабоднага абмена думкамі стваральнікаў розных новых сістэм. Кожны меў права публікаваць таксама сваю ўласную мову, каб выпрабаваць і прапагандаваць яе.

Пасля 7 гадоў, у 1929 годзе, выданне ўзяла на сябе група з Вены. Яны палічылі, што толькі новая мова Акцыдэнталь з'яўляецца дастаткова выпрабаванай, і ў пачатку гэтага года зачынілі газету для іншых праектаў, і пачалі ўжываць яе толькі для Акцыдэнталя. Яны адаптавалі назву выдання пад арфаграфію гэтай мовы :"Cosmoglotta".

У 1949 годзе тагачасовы віцэ-прэзідэнт Occidental-Union (Абъяднання Акцыдэнталя) Рык Бергер (які пазней сам перайшоў да інтэрлінгвы) пераканаў членаў аб'яднання змяніць назву мовы на Інтэрлінгвэ, аргументуючы, што назва Акцыдэнталь можа пашкодзіць прапагандзе мовы ва ўсходнееўрапейскіх камуністычных краінах.

Да з'яўлення Інтэрлінгвы, акцыдэнталь быў вяршыняй развіцця натуралістычнай школы. Пазней яна пачала цяраць сваіх сваіх прыхільнікаў на карысць больш натуралістычнай інтэрлінгвы. З сярэдзіны 80-х гадоў Cosmoglotta больш не выдавалась (пачала выдавацца зноў толькі з канца 90-х гадоў).

Аргументы на карысць мовы[правіць | правіць зыходнік]

Перавагай Акцыдэнталя з'яўляецца тое, што для людзей з веданнем такіх моў, як англійская, французская ці іспанская, яна з'яўляецца большай часткай адразу зразумелай. Адначасова, яна з'яўляецца больш рэгулярнай, чым гэтыя мовы. Людзі з веданнем англійскай мовы, французскай і г.д. часта бываюць настолькі ўражанымі падабенствам акцыдэнталя да гэтых моў, што звычайна не заўважаюць ці недаацэньваюць рэгулярнасць акцыдэнталя.

Фанетыка і графіка[правіць | правіць зыходнік]

Мова ўжывае ўсе літары лацінскага алфавіта ў іх традыцыйным значэнні з пазіцыйна абумоўленай вырыятыўнасцю чытання некаторых літар і злучэнняў: c i g перад пярэднімі галоснымі як [ц] і [ж] адпаведна, ch як [ч] і [ш] перад галоснымі і [х] ці [к] перад зычнымі. Такая пазычаная з натуральных моў варыятыўнасць дазваляе захаваць баланс паміж традыцыйнай арфаграфіяй інтэрнацыяналізмаў і іх традыцыйным гучаннем. Словы грэчаскага паходжання могуць запісавцца як у гістарычнай лацінскай транскрыпцыі, так і фанетычна (physica і fysika, theosoph і teosof). Падваенне зычных апускаецца, калі гэта не вядзе да ўтварэння амонімаў (cane-сабака, canne-пушка).

Націск прыпадае на галосны перад апошнім зычным, пры гэтым канчатак множнага ліку -s і канчатак дзеепрыметніка -men не ўплываюць на месца націска. Калі націск згодна асноўнага правіла прыпадае на суфіксы -bil, -ic, -im, -ul, то ён пераносіцца на наступны склад з канца.

Лексіка і словаўтварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Мова заснавана на інтэрнацыянальнай лексіцы, агульнай для заходнееўрапейскіх моў - у першую чаргу (хаця не выключна) раманскіх. Заметны ўплыў французскай мовы, як у афармленні шматлікіх слоў, так і ў сінтаксісе (у адрозненні ад інтэрлінгвы, якая арыентуецца на паўднёвараманскія мовы).

Словаўтварэнне будуецца па ўзору натуральных моў, але адначасова рэгулюецца так званым правілам дэ Валя: пры ўтварэнні асновы дзеяслова супіна

  • да асновы цяперашняга часа, якая заканчваецца на тэматычны галосны ці , дабаўляецца -t;
  • канцавыя d, g, ці r замяняюцца на s;
  • астатнія канцавыя зычныя застаюцца без зменаў.

Ад асновы цяперашняга часа ўтвараюцца словы з суфіксамі -(e)nt-, -(e)ntie, _(e)ment, -(i)bil, -(i)da, -age, ад асновы супіна - з суфіксамі -ion, -or, -ori, -iv, -ura. Гэта дазволіла ўключыць у слоўнік акцыдэнталя вялікую колькасць інтэрнацыяналізмаў з указанымі чарадаваннямі асноў: varia-nte - варыянт, variat-ion - варыяцыя, pretend-ente - прэтэндэнт, pretens-ion - прэтэнзія.

Правіла дэ Валя, як і сістэма, шмат у чым перасякаецца з эсперанта і іда, што набліжае акцыдэнталь да схематычных праектаў, супрацьпастаўляя гіпернатуралістычнай інтэрлінгве. Але рэч не ідзе аб аўтаномных правілах словаўтварэння, як у схематычных мовах, а аб правілах адбора вытворных і матывіруючых асноў з натуральных моў.

Асноўныя граматычныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Назоўнікі не маюць катэгорыі граматычнага рода. Пол жывых істот выяўляецца пры дапамозе канчатковых ці cavall - конь, cavаllo - жарабец, cavalla - кабыла. Множны лік утвараецца постфіксам -(e)s, прыметнікі і артыклі (вызначаны un, нявызначаны li) з назоўнікамі не сагласуюцца.

Адрозніваюцца суб'ектная і аб'ектная формы асабістых займенніікаў.

Да асновы цяперашняга часа далучаюцца канчаткі -(e)r (інфінітыў), -(e)nt (актыўны дзеепрыметнік), -t (пасіўны дзеепрыметнік і мінулы час, а для дзеясловаў, у якіх гэта форма супадае з формай супіна - таксама аддзеяслоўны назоўнік).

Дзеепрысоўе ўтвараецца ад дзеепрыметнікаў пры дапамозе канчатковага , вытворныя прыслоўі ад прыметнікаў - пры дапамозе суфікса -men.

Большасць граматычных значэнняў выражаюцца аналітычна: для ўскосных склонаў назоўнікаў - прыназоўнікі, для ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў - паказчыкі plu/min(u) (кампаратыў) і max(im)/minim (суперлятыў), для дзеясловаў - дапаможныя фарманты: va + інфінітыў = будучы час, vell + інфінтыў = каньюнктыў, ha + мінулы час = перфект, hat + мінулы час = плюсквамперфект, формы дзеяслова esser + актыўны дзеепрыметнік = прагрэсіўная форма (пар. continuons tense ў анлійскай мове).

Прыклад тэкста[правіць | правіць зыходнік]

"Ойча наш" Patre nor, qui in le cieles.Mey tui nomine esser sanctifikal, mey tui regnia venir. Mey tui vole esser fat qualmen in le cieles talmen anc sur li terre. Da nos hodie nor pan omnidial, e pardona nor debites, qualmen anc noi pardona nor debitores. E ne indukte nos in tentation, ma libera nos de lu mal.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Перыядычныя выданні на штучных мовах

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Principal págine акцыдэнталь

Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў мовы акцыдэнталь утрымліваецца ў катэгорыі «Інтэрлінгвэ»