Пестыцыды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Распыленне пестыцыдаў у полі

Пестыцыды (лац.: pestis + caedere — зараза + забіваць) — хімічны сродак аховы раслін і жывёл ад шкоднікаў і непажаданых мікраарганізмаў. Сярод больш як 10 тыс. відаў звыш 80% выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы: інсектыцыды (для знішчэння шкодных насякомых), фунгіцыды (супраць грыбковых хвароб), гэрбіцыды (супраць пустазелля), адпужвальнікі і заваблівальнікі (ферамоны) насякомых, хемастэрылізатары (пазбаўляюць шкоднікаў здольнасці да размнажэння), заацыды (для знішчэння шкодных грызуноў, птушак, рыбы), рэгулятары росту раслін, дэфаліянты (для ранняга апладнення лісця), дэсіканты (для падсушвання раслін на корані), проціяддзі для раслін (для ўстойлівасці да гэрбіцыдаў). Сустракаюцца ў выглядзе парашкоў, эмульсій, раствораў, гранул і аэразоляў[1].

На 2010 год у Беларусі налічвалася 6 сховішчаў непрыдатных пестыцыдаў: Верхнядзвінскае, Гарадоцкае і Пастаўскае (Віцебская вобласць), Дрыбінскае (Магілёўская вобласць), Петрыкаўскае (Гомельская вобласць), Слонімскае (Гродзенская вобласць)[2].

Зноскі

  1. Яраслаў Міляшкевіч. Пестыцыды // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — Т. 12. — С. 330. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2.
  2. Віктар Пазнякоў, Святлана Барысенка. Таксічныя адходы: аперацыя "Ліквідацыя" // Звязда : газета. — 5 кастрычніка 2010. — № 194 (26802). — С. 7. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]