Плацін
Плацін (205, Лікопаль (Егіпет) — 270, двор каля Мінтурнаў): старажытнагрэчаскі філосаф-платонік.
Выкладаў філасофію ў Рыме (з 244). Найбольшую вядомасць атрымаў як заснавальнік школы неаплатанізму і аўтар шматлікіх тэкстаў. Яго галоўны твор, «Энеады» («дзевяткі»), быў выдадзены вучнем Парфірыем пасля смерці Плаціна. Адзначаецца, што Плацін быў чалавекам сціплым і часта казаў: «Новага нічога няма, усё ўжо сказана Платонам».[1]
Выхоўваўся ў Аляксандрыі. Удзельнічаў у паходзе Гардзіяна III у Месапатамію. Меў шмат прыхільнікаў у колах арыстакратыі, а яго патронамі былі імператар Галіен і яго жонка Саланіна.
Плацін ніколі не пазіраваў мастакам[2]. Верагоднай выявай, магчыма, з'яўляецца партрэт не-рымляніна аскетычнага віду, вядомы са шматлікіх копій. Гэты партрэт, як і іншы партрэт (аўтарства Картэрыя), мог быць зроблены пасля смерці Плаціна, з вусных апісанняў. Выява на рэльефе саркафагу, відаць, атаясамлецца з ім памылкова[1].
Зноскі