Неаплатанізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Неаплатанізм — ідэалістычны кірунак антычнай філасофіі III—VI ст.; апошні этап развіцця антычнага платанізму.

Неаплатанізм узнік на глебе філасофскіх ідэй Платона і яго паслядоўнікаў у Рымскай імперыі ў перыяд яе распаду, крызісу і разлажэння рабаўладальніцкага грамадства. Заснавальнік Плацін, найбольш значныя прадстаўнікі — Парфірый, Амелій і Прокл. Неаплатанізм існаваў у форме мноства асобных школ і гурткоў.

Яго фундамент складае вучэнне Платона аб існаванні двух светаў: вечнага, нязменнага, сапраўднага свету ідэй і свету пачуццёвых рэчаў, якія з'яўляюцца ўвасабленнем і адлюстраваннем ідэй. У прадстаўнікоў неаплатанізму гэта тэорыя прыняла форму вучэння аб містычным выцяканні, выпраменьванні матэрыяльнай рэчаіснасці з нематэрыяльнага, духоўнага першапачатку. Паводле яе ў пабудове сусвету існуе пэўная іерархія, на чале якой стаіць звышіснае «адзінае», або першаснасць, а далей у парадку эманацыі (сыходжання) ідуць быццё-розум з ідэямі ў ім і сусветная душа, што звернута да розуму і свету пачуццёвда рэчаў. Яна распадаецца на анёлаў і людзей; на апошнім ніжэйшым месцы знаходзіцца матэрыяльны свет. Звяртанне да містычнай інтуіцыі і экстазу з мэтай спасціжэння вышэйшай ісціны надае неаплатанізму характар тэасофіі. Вынікі эвалюцыі платонаўскай філасофіі ў межах язычніцкага політэізму падвёў Прокл у форме дэталёвага пераліку асноўных паняццяў і метадаў неаплатанізму.

3 узнікненнем хрысціянства неаплатанізм знайшоў пэўны змест, які быў выкарыстаны ў далейшай распрацоўцы філасофскага абгрунтавання хрысціянскай рэлігіі (трактоўка матэрыяльнага свету ў якасці ілюзорнага і грахоўнага, пазбаўленне ад усяго цялеснага і далучэнне да боскай сутнасці пры дапамозе містычнага азарэння душы, экстазу).

Неаплатанізм паўплываў на хрысціянскую патрыстыку, развіццё сярэдневяковай філасофіі (М. Кузанскі, Дж. Бруна), філасофскіх поглядаў Б. Спінозы, Г. Лейбніца, прадстаўнікоў нямецкай класічнай філасофіі Г. Гегеля, Ф. Шэлінга, рускай філасофіі (У. Салаўёў, М. Лоскі, С. Франк). Ідэі неаплатанізму ўвайішіі ў некаторыя кірункі сучаснай філасофскай думкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Боўш В. Неаплатанізм // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.