Поліпрапілен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Polypropylene.svg

Поліпрапілен — тэрмапластычны палімер, прадукт палімерызацыі прапілену, [—CH2—CH (CH3)—]n.

Упершыню крышталічны поліпрапілен атрыманы Дж. Ната ў 1954 годзе[1].

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Цвёрдае рэчыва, празрыстае ў тонкіх пластах, малочна-белае ў тоўстых. Ступень крышталічнасці 73—75 %. Шчыльнасць 920—930 (900—920[1]) кг/м³. Тэмпература плаўлення 160—176[1] °С. Не раствараецца ў арганічных растваральніках, стойкі да вады (да 130 °C) , кіслот і шчолачаў. Раствараецца ў араматычных вуглевадародах. Пад уздзеяннем салянай, сернай кіслот і хромавай сумесі цямнее і разбураецца.

Поліпрапілену ўласцівы вялікая ўдарная трываласць, устойлівасць да шматразовага выгіну і да сцірання, нізкая газапранікальнасць, добрыя дыэлектрычныя параметры. Адмоўнымі якасцямі з'яўляюцца невялікая ўстойлівасць да ўздзеяння тэмпературы і святла (вырашаецца спецыяльнымі дабаўкамі — стабілізатарамі).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны знак другаснай перапрацоўкі поліпрапілену

Поліпрапілен выкарыстоўваецца ў вытворчасці дэталяў машын, плёнак, труб, бытавых вырабаў. З дабаўкамі ў поліпрапілен тальку, мелу, графіту, сажы і інш. атрымліваюць кампазіцыі (у тым ліку, электраправодныя і магнітныя)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 191. — 287 с. — 1000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]