Помнік Давыду Гарадзенскаму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Давыду Гарадзенскаму
53°40′39″ пн. ш. 23°49′31″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Сяргей Аганаў
Дата заснавання 2018
Дата пабудовы 2018 год
Map

Помнік Давыду Гарадзенскаму — помнік у Гродне Гродзенскай вобласці Беларусі. Прысвечаны вялікалітоўскаму палкаводцу і старосце гарадзенскаму Давыду Гарадзенскаму. Рзамешчаны побач з гродзенскімі замкамі на скрыжаванні вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.

Фундатарам помніка стаў заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс» родам з Краснасельскага Анатоль Анатольевіч Карабач. Таксама падтрымку аказвала Гродзенская праваслаўная епархія[1].

Задні фасад

Аўтарам помніка стаў скульптар Сяргей Аганаў, чый праект быў прызнаны найлепшым сярод трынаццаці[1]. На стварэнне помніка ў майстра сышло 3,5 месяца штодзённай працы. Гарадскія ўлады планавалі, што Давыда ўсталююць ля замкаў да Дня горада ў верасні 2017 года, але на той момант праца яшчэ не была гатовая[2].

Помнік Давыду Гарадзенскаму урачыста адкрыты 1 чэрвеня 2018 года ў прысутнасці прадстаўнікоў гарадскіх уладаў і міністра культуры Беларусі Юрыя Бондара[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік складаецца з дзвюх частак: пастамента і самой скульптуры. Агульная вага разам з пастаментам складае каля 16 тон, вышыня складе 3,7 м. Скульптура выканана са светла-шэрага башкірскага граніту. Давыд Гарадзенскі адлюстраваны конна, развернуты целам і тварам у правы бок. У левай руцэ, прыціснуўшы да сэрца, князь трымае крыж Ефрасінні Полацкай, а ў правай — меч. Унізе — гарадзенскі замак часоў Вялікага Княства Літоўскага. На тыльным баку — шчыт і Каложская царква, побач з якой, паводле легенды, Давыд быў пахаваны[3].

На пастаменце надпіс: «Славутаму продку, сыну Св. Цімафея (Даўмонта) і Прп. Марфы, мужнаму абаронцу Айчыны са шчырай удзячнасцю ад нашчадкаў Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і мецэната Карабача Анатолія Анатольевіча»[3].

Зноскі