Прымаж Трубар
| Прымаж Трубар Primož Trubar |
|
| Прымаж Трубар, партрэт. Праца Якаба Ледэрляйна, разьба па дрэве, 1578. | |
| Дата нараджэння: | 9 чэрвеня 1508 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Славенія |
| Дата смерці: | 28 чэрвеня 1586 (78 гадоў) |
| Месца смерці: | Цюбінген, Германія |
Прымаж Трубар (славенск.: Primož Trubar; 9 чэрвеня 1508 - 28 чэрвеня 1586) — славенскі першадрукар і рэфарматар.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Прымаж Трубар нарадзіўся 9 чэрвеня 1508. З ранняга ўзросту ён пачаў наведваць царкву. Неўзабаве, калі ён пасталеў, зрабіўся святаром. У той час у Славенію пачалі паступова пранікаць пратэстанцкія ідэі. З 1530 Прымаж Трубар таксама пачаў прапаведаваць новыя хрысціянскія ідэі пратэстантызму. Для больш хуткага данясення новых ідэй да простага народа, набажэнствы праводзіліся на славенскай мове.
У 1547 годзе за распаўсюд пратэстанцкіх ідэй Трубар быў высланы з краіны. Таму яму прыйшлося пераехаць у Германію. На новым месцы Прымаж Трубар выдаў першыя друкаваныя славенскія кнігі «Абэцэдарый» («Буквар») у 1550 і «Малы катэхізіс» ў 1551 годзе. Таксама ён зрабіў 25 перакладаў розных кніг на славенскую мову (у прыватнасці поўны пераклад Новага Запавету).
Вынікі дзейнасці [правіць]
- Славенская пратэстанцкая літаратура пачалася менавіта з Прымажа Трубара і скончылася неўзабаве пасля яго смерці. Яго паслядоўнікамі галоўным чынам былі яго вучні: Ю.Далмацін, А.Багорыч, С.Крэль.
- Прымаж Трубар з'яўляецца адным з заснавальнікаў славенскай культуры, які захаваў і развіў славенскую мову; ў сувязі з гэтым фактам 28 лістапада 2007 г. Урад Славеніі вырашыў абвясціць 2008 год Годам Прымажа Трубара. 500-я гадавіна нараджэння Трубара таксама ўвайшла ў спіс знамянальных дат ЮНЕСКА.
Літаратура [правіць]
- Primus Truber. Der slowenische Reformator und Württemberg, hg. von Sönke Lorenz, Anton Schindling, Wilfried Setzler (Veröffentlichung der Kommission für geschichtliche Landeskunde in Baden-Württemberg), Stuttgart 2011, ISBN 978-3-17-021273-2.
Спасылкі [правіць]
- Webzine Sloveniana article
- Slovene Government Communication Office
- Trubar Forum website in English and Slovene — translating Trubar into modern Slovene!
- Website of Velike Lasce
- Famous Slovenes
- 500th Anniversary Celebrations of Trubar’s birth