Пятра, 1-ы ліст

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Апостал Пётр пэндзля Мазачыа.

Першы ліст апостала Пятра - адзін з лістоў апостала Пятра, які ўваходзіць у спіс кніг Новага Запавету. Змяшчаецца пасля ліста Якава перад другім лістом апостала Пятра.

Адрасат[правіць | правіць зыходнік]

У першым вершы аўтар звяртаецца да “прышэльцаў”. Так к старадаўнія часы называлі яўрэяў, жывучых у Дыяспары. Хутчэй за ўсё апостал звяртаецца да хрысціян, у якіх няма зямной айчыны, жывучых у правінцыях Малой Азіі, большая частка якіх была з былых язычнікаў.

Аўтарства і асаблівасці ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст напісаны Пятром, самым блізкім паслядоўнікам Ісуса Хрыста. Ліст напісаны на вельны добрай грэчаскай мове. Вядома, што знаходзячыся ў Рыме Пётр выкарыстоўваў паслугі перакладчыка. Магчыма ў напісанні яму дапамагаў яго паплечнік Сільван.

Мэта напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Абсалютная большасць хрысціян жыло ва варожым асяродзі і таму ўвесь час падвяргалася пераследванням і нападкам з боку суседзяў, былых сяброў, родных і гарадской беднаты. Таму апостал накіроўвае вернікам ліст, ліст натхнення, расповяд пра надзею, якая іх чакае на нябёсах. Ліст павінен прынесці вернікам мужнасць і дапамагчы ва ўзрастанні ў веры. Адначасова Петр звяртаецца і да біскупаў цэркваў, заклікаючы клапаціцца пра ўвераны ім Божы статак, тым самым ставячы за мэту падтрымаць арганізацыйную структуру маладой царквы.

Змест ліста[правіць | правіць зыходнік]

Апостал хоча паказаць сваім чытачам, як яны могуць пражыць хрысціянскім жыццём ва варожых адставінах. Таму гэты ліст можна назваць лістом пра пакуты, але ў той жа час ён і ліст пра хрысціянскую надзею. Паколькі пакуты звязаны са іспытам сапраўднасці веры, то хрысціяне павінны радавацца пакутам, паколькі яны судзейнічаюць у пакутах Хрыста на Галгофе. Але не кожным пакутам трэба радавацца: толькі тады, калі вернікі падвяргаюцца ганенням незаслужана, яны пакутаюць за Хрыста. Калі вернікі сталі сапраўднымі хрысціянамі, то яны павінны жыць свята і годна, каб у іх жыцці праслаўляўся Пан і Хрыстос. Святасць хрысціян праяўляецца ва перайманні Хрысту, у цярпенні, ва няўхільным выкананні правіл маральнасці, у добрых адносінах да ўсіх: не толькі да братоў, але і да ўсіх людзей, у тым ліку і ворагаў. Таксама важны ўзаемаадносіны ў сям’і, паміж рабамі і панамі.

Пётр засцерагае старшынь суполак аб небяспекі ганарлівасці і жадання заўсёды быць першымі, таму што Божы Суд распачнёцца з Божага народу і будзе больш жорсткім да кіраўнікоў, таму што на іх узведзены абавязак наглядаць за Божым статкам. Таму святары павінны быць прыкладам як у служэнні, так і ў жыцці.

Час і месца напісання ліста[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што ліст быў напісаны напярэдадні ганенняў Нярона, прыкладна ў 62-64 гг. н.э. месцам напісання лічыцца Рым, таму што ў канцы ліста апостал перадае прывітанне з Вавілону, а менавіта так першыя хрысціяне называлі сталіцу Рымскай імперыі.

Структура ліста[правіць | правіць зыходнік]

Ліст падзелены на 5 разделаў. Ён пачынаецца з традыцыйнага прывітання і ўдзячнай малітвы да Бога. Потым аўтар звяртаецца да тэмы Выратавання і неабходнасці святога жыцця, павольна пераходзячы да тэмы пакут. Асаблівую ўвагу Пётр звяртае на практычнае жыццё вернікаў, пра іх абавязкі перад грамацтвам, дзяржавай і Царквой. Тэма пакут праходзіць праз увесь ліст: у мінулым вернікі ўжо спазналі ганенні, але ў будучым іх чакаюць новыя выпрабаванні. Таму яны павінны быць пільнымі, бо набліжаецца Божы Суд, калі кожны атрымае згодна таму, што ён рабіў. Ліст сканчваецца парадамі да старшынь ды моладзі, а таксама прывітаннямі.

Кароткі план ліста[правіць | правіць зыходнік]

  • Прывітанне (1:1-2)
  • Выратаванне вернікаў(1:3-12)
  • Заклік да святасці (1:13-2:10)
  • Жыццё ў свеце і непазбежнасць пакут (2:11-4:19)
  • Настаўленні старшыням і моладзі(5:1-11)
  • Завяршэнне ліста (5:12-14)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Жан Кальвин. Толкование на 1-е Петра, 1-е Иоанна, 1-е и 2-е послание к Фессалоникийцам, Евангелие и Реформация, 336с., 2011г.
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN: 978-5-94759-099-9
  • Эдмунд П. Клоуни. Первое послание Петра. ХЦ «МИРТ», 239 с., 2001 г.
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова - Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Першы ліст апостала Пятра ў перакладзе В. Сёмухі