Пётр ІІ Карагеоргіевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр II
Петар II Карађорђевић
Petar II Karađorđević.jpg
сцяг
2-і Кароль Югаславіі
сцяг
27 сакавіка 1934 — 29 лістапада 1945
Папярэднік: Аляксандр I
Пераемнік: Манархія скасавана; Іван Рыбар як прэзідэнт ФНРЮ
 
Веравызнанне: Праваслаўе, сербская царква
Нараджэнне: 6 верасня 1923({{padleft:1923|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:6|2|0}})
Бялград
Смерць: 3 лістапада 1970({{padleft:1970|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (47 гадоў)
Дэнвер, ЗША
Род: Карагеоргіевічы
Бацька: Аляксандр I Карагеоргіевіч
Маці: Марыя Румынская
Жонка: Аляксандра Грэчаская (з 1944)
Дзеці: сын: Аляксандр
 
Узнагароды:
Order of Saint Sava Ribbon.PNG
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Рыцар/Дама Справядлівасці Ордэна Святога Іаана, Вялікабрытанія

Пётр ІІ Карагеоргіевіч (6 кастрычніка 1923, Бялград - 3 лістапада 1970, Дэнвер, ЗША) - апошні кароль Югаславіі (27 сакавіка 1934 - 10 красавіка 1945 (фактычна) або да 29 лістапада (фармальна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пётр быў старэйшым з траіх сыноў караля Аляксандра І Карагеоргіевіча і каралевы Марыі, народжанай прынцэсы румынскай. Пасля забойства бацькі ў Марселі 9 кастрычніка 1934 г. непаўналетні Пётр стаў на чале дзяржавы. Рэгентам пры ім быў прызначаны князь Павел Карагеоргіевіч. Яго пранямецкая палітыка выклікала незадаволенасць у народзе, а калі Югаславіч далучылася да Берлінскага пакта 1940, князь быў зрынуты групай патрыятычна наладжаных афіцэраў пры падтрымцы народа. Сямнаццацігадовы Пётр быў абвешчаны каралём Югаславіі і ўзышоў на пасад пад імем Пятра ІІ. Была складзена дамова пра сяброўства з СССР. Раз'юшаны Гітлер загадаў на наступны ж дзень пачаць наступленне. 6 красавіка 1941 г. нямецкія войскі ўварваліся ў Югаславію. Кароль і ўрад змушаны былі бегчы ў Афіны, а адтуль у Каір. 20 сакавіка 1944 г., у Лондане, Пётр жаніўся на грэцкай прынцэсе Аляксандры, дачцы караля Грэцыі Аляксандра І. У іх нарадзіўся адзін сын Аляксандр. Дом у Лондане, дзе нараджала Аляксандра, быў на адзін дзень абвешчаны югаслаўскай тэрыторыяй, каб Аляксандр мог прэтэндаваць на югаслаўскі пасад. 20 лістапада 1945 г. Югаславія была абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. Скупшчына Югаславіі пазбавіла дынастыю Карагеоргіевічаў улады. Кароль быў абвешчаны зрынутым і выгнаны (яшчэ з лістапада 1943 г. Пятру ІІ было забаронена вяртацца ў краіну). Пётр і яго жонка канчаткова пераехалі ў Лондан. Там кароль скончыў вучобу. Апошнія гады жыцця правёў у Амерыцы. Пётр ІІ памёр у дэнверскай лякарні 3 лістапада 1970 г. З'яўляецца адзіным еўрапейскім манархам, пахаваным у Новым Свеце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
Аляксандр I Карагеоргіевіч
Кароль Югаславіі
Coat of arms of the Kingdom of Yugoslavia.svg

19341945
Пераемнік:

Шаблон:Карагеоргіевічы Шаблон:Главы Югаславіі