Каралеўства Югаславія
| Каралеўства Югаславія Краљевина Југославија Kraljevina Jugoslavija |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Дэвіз сербахарв. кір. Један народ, један краљ, једна држава сербахарв. лат. Jedan narod, jedan kralj, jedna država (бел.: Адзін народ, адзін кароль, адна дзяржава) |
|||||||||
| Гімн Гімн Каралеўства Югаславія |
|||||||||
![]() |
|||||||||
| Сталіца | Белград | ||||||||
| Мова | сербахарвацкая | ||||||||
| Валюта | югаслаўская крона (да 1920 года) югаслаўскі дынар (пасля 1920 года) |
||||||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||||||
| Дынастыя | Карагеоргіевічы | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 1 снежня 1918 | Абвяшчэнне незалежнасці (ад Аўстра-Венгрыі) | ||||||||
| - 6 студзеня 1929 | Перайменаванне Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў ў Каралеўства Югаславія | ||||||||
| - 6 красавіка 1941 | Акупацыя Югаславіі | ||||||||
| - 29 лістапада 1945 | Абвешчана Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія. | ||||||||
Каралеўства Югаславія (сербск.: Краљевина Југославија, харв.: Kraljevina Jugoslavija) — афіцыйная назва дзяржавы ў заходняй частцы Балканскага паўвострава у 1929—1945 г. на тэрыторыі сучасных Славеніі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны і Македоніі. Назва была прынята пасля дзяржаўнага перавароту караля сербаў, харватаў і славенцаў Аляксандра 6 студзеня 1929 г. З 1 снежня 1918 звалася Каралеўствам Сербаў Харватаў і Славенцаў, скар. КСХС (сербск.: Краљевина Срба, Хрвата і Словенаца, сокр. КСХС).
Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (бановіны), не адпавядалыя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.
Да арганізаванага харвацкімі ўсташамі забойства караля Аляксандра ў 1934 Югаславія была арыентаваная на звяз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую Малую Антанту). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін — Германіі і Італіі. У 1939 Харватыя атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная бановіна. У сакавіку 1941 г. урад Югаславіі далучыўся да Берлінскага пакту фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. 27 сакавіка прафашысцкі ўрад быў зрынуты.
6 красавіка 1941 г. на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся генацыд сербаў. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст Ціта (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў 1919 г.), з іншага боку, манархісты-чэтнікі на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна блакаваліся, то ваявалі. Паўночна ўсходняя частка краіны была вызваленая ў 1944 г. падчас сумесных дзеянняў савецкіх войскаў і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 траўня 1945 г. югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. 29 лістапада 1945 г. была абвешчаная Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.
