Пётр Аляксеевіч Парашэнка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пётр Аляксеевіч Парашэнка
укр.: Петро Олексійович Порошенко
Пётр Аляксеевіч Парашэнка
сцяг
5-ы Прэзідэнт Украіны
з 7 чэрвеня 2014
Прэм'ер-міністр: Арсеній Пятровіч Яцанюк[1]
Папярэднік: Віктар Фёдаравіч Януковіч
Аляксандр Валянцінавіч Турчынаў (в. а.)
сцяг
2-і Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны
23 сакавіка — 3 снежня 2012
Прэм'ер-міністр: Мікалай Янавіч Азараў
Прэзідэнт: Віктар Фёдаравіч Януковіч
Папярэднік: Андрэй Пятровіч Клюеў
Пераемнік: Ігар Мікалаевіч Прасолаў
сцяг
9-ы Міністр замежных спраў Украіны
9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010
Прэм'ер-міністр: Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Прэзідэнт: Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Папярэднік: Уладзімір Дзмітрыевіч Хандогій (в.а.)
Пераемнік: Канстанцін Іванавіч Грышчанка
сцяг
Старшыня савета Нацыянальнага банка Украіны
22 лютага 2007 — 26 красавіка 2012
Прэм'ер-міністр: Віктар Фёдаравіч Януковіч
Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Мікалай Янавіч Азараў
Прэзідэнт: Віктар Андрэевіч Юшчанка
Віктар Фёдаравіч Януковіч
Папярэднік: Валерый Міхайлавіч Геец
Пераемнік: Ігар Мікалаевіч Прасолаў
сцяг
4-і Сакратар СНБА Украіны
8 лютага — 8 верасня 2005
Прэм'ер-міністр: Юлія Уладзіміраўна Цімашэнка
Прэзідэнт: Віктар Андрэевіч Юшчанка
Папярэднік: Уладзімір Іванавіч Радчанка
Пераемнік: Анатоль Кірылавіч Кінах
 
Партыя: СДПУ(а) (1998-2000)
Партыя рэгіёнаў (2000-2001)
«Салідарнасць» (2001-2005)
«Наша Украіна» (2005-2010)
Адукацыя: Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнка
Прафесія: эканаміст-міжнароднік
Жонка: Марына Парашэнка
Дзеці: Аляксей, Яўгенія, Аляксандра, Міхаіл
 
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» ІІ ступені
Ордэн «За заслугі» ІІІ ступені
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Грамадзянскіх заслуг

Error: Image is invalid or non-existent.

Дзяржаўная прэмія Украіны ў галіне навукі і тэхнікі

Пётр Аляксеевіч Парашэнка (нар. 26 верасня 1965 Болград, Адэская вобласць, УССР, СССР) — украінскі палітык, пяты прэзідэнт Украіны, прадпрымальнік, народны дэпутат Украіны 3-га, 4-га, 5-га і 7-га скліканняў, міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны (з 23 сакавіка па 24 снежань 2012 г., міністр замежных спраў Украіны (9 кастрычніка 2009 — 11 сакавіка 2010), старшыня Савета Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны ў галіне навукі і тэхнікі. Заснавальнік канцэрна «Укрпрамінвест». Уваходзіць у лік самых багатых украінцаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля сканчэння з адзнакаю факультэту міжнародных адносін і міжнароднага права Кіеўскага ўніверсітэта імя Шаўчэнкі (1989) навучаўся ў аспірантуры (1989—1992), працаваў асістэнтам кафедры міжнародных эканамічных адносін.

У 1990—1991 — намеснік генеральнага дырэктара Аб'яднання малых прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў «Рэспубліка». У 1991—1993 кіраваў АТ Біржавы дом «Украіна». У 1993—1998 — генеральны дырэктар ЗАТ «Украінскі прамыслова-інвестыцыйны канцэрн».

У 1998 абраны ў Вярхоўную Раду, уваходзіў у парламенцкую фракцыю аб'яднаных сацыял-дэмакратаў. На пачатку 2000 выйшаў з СДПУ(А) і стварыў фракцыю «Салідарнасць» (пазней — партыя). У складзе выбарчага блоку «Наша Украіна» абіраўся дэпутатам у 2002 і 2006 годах.

З ліпеня 2004 года — намеснік кіраўніка штабу кааліцыі «Сіла народу», з моманту стварэння партыі «Наша Украіна» — у яе кіраўніцтве.

8 лютага 2005 прызначаны сакратаром Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. 5 верасня 2005 пасля вылучэння супраць яго абвінавачванняў з боку колішняга дзяржаўнага сакратара Аляксандра Зінчанкі падаў у адстаўку. Аднак ніводнае з высунутых абвінавачванняў не пацвердзілася, і суд абавязаў Зінчанку прынесці публічныя прабачэнні.

З 22 лютага 2007 — старшыня Рады Нацыянальнага банка Украіны.

9 кастрычніка 2009 пастаўлены міністрам замежных спраў Украіны.

23 сакавіка 2012 прызначаны міністрам эканамічнага развіцця і гандлю Украіны[2].

Са снежня 2012 года — народны дэпутат Украіны 7-га склікання, пазафракцыйны. З пачатку 2014 года — кандыдат у прэзідэнты Украіны на выбарах 2014 года.

25 траўня 2014 года абраны прэзідэнтам Украіны.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававое рэгуляванне кіраваннем дзяржаўнымі карпаратыўнымі правамі ва Украіне». Кандыдат юрыдычных навук. Аўтар манаграфіі «Дзяржаўнае кіраванне карпаратыўнымі правамі ва Украіне. Тэорыя фарміравання правастасункаў» і нізкі навуковых публікацый. Суаўтар падручніку «Сучасныя міжнародныя эканамічныя стасункі».

23 снежня 2009 абраны Ганаровым прафесарам Універсітэта банкаўскай справы Нацыянальнага банка Украіны. Заслужаны эканаміст Украіны.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Міністры эканомікі Украіны Шаблон:Міністры замежных спраў Украіны Шаблон:Сакратары Савета нацыянальнай бяспекі Украіны Шаблон:Кандыдаты на пасаду Прэзідэнта Украіны, 2014