Рака Дзісна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Дзісна
Дзісна, Dysna
Dzisna1.JPG
Даўжыня 178 км
Вадазбор 8180 км²

Дзісна (у верхнім цячэнні Дзісенка) — рака ў Літве і БеларусіВіцебскай вобласці), левы прыток Заходняй Дзвіны. Даўжыня 178 км, у межах Беларусі ~149 км. Вадазбор 8180 км², у межах Беларусі каля 7730 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 39,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 .

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Справа: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута. Злева: Дрысвята, Янка, Маціца, Раўкета.

На рацэ[правіць | правіць зыходнік]

Гарады: Дзісна. Гарадскія пасёлкі: Шаркаўшчына.

Агульнае[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера Дзіснай ў Літве, цячэ па тэрыторыі Браслаўскага (у т.л. па мяжы з Літвой), Пастаўскага, Шаркоўшчынскага і Міёрскага раёнаў па Дзісенскай нізіне — заходняй частцы Полацкай нізіны. Максімальны расход вады 710 м³/с, мінімальны — 5 м³/с (в. Пазікі Міёрскага р-на, за 15 км ад вусця; адпаведна 1963, 1960). Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.

Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Пойма ў вярхоўі чаргуецца па берагах (шырыня 200—400 м), на астатнім працягу двухбаковая, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 80—100 м, у ніжнім да 500 м.

Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км (1 км на ўсход ад в. Германаўшчына — 2 км на поўдні ад в. Марозаўка Браслаўскага р-на) каналізаванае; шырыня яго 20—30 м, у сярэднім цячэнні да 60 м, у нізоўях да 100 м. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, вышынёй 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых водаў забалочаныя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.