Раман Леанідавіч Корап

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Леанідавіч Корап
Нараджэнне 8 студзеня 1952(1952-01-08) (72 гады)
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык
Узнагароды

Раман Леанідавіч Корап (нар. 8 студзеня 1952, Мінск) — беларускі медык і палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Cкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасці лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).

Працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам медыка-санітарнай часці Магілёўскага камбіната сінтэтычных валокнаў імя У. І. Леніна, галоўным урачом санаторыя-прафілакторыя «Кіравец» Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам медыка-санітарнай часці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Займаў пасады намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 2-й клінічнай бальніцы, галоўнага ўрача лячэбна-прафілактычнай установы «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» горада Мінска.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».[2].

Зноскі