Наталля Пятроўна Машэрава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Наталля Пятроўна Машэрава
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
2000 — 2004

Нараджэнне 18 красавіка 1945(1945-04-18) (79 гадоў)
Бацька Пётр Міронавіч Машэраў
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Дзейнасць журналістка, палітык
Месца працы

Ната́лля Пятроўна Машэрава (18 красавіка 1945) — беларуская палітычны дзеяч, дачка Пятра Машэрава. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле адукацыі філолаг. Увосень 2000 абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання па Заходняй выбарчай акрузе № 102, прычым у першым туры выбараў сярод яе супернікаў быў былы прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Чыгір. Перамогу яе шмат у чым забяспечыла яе актыўная праца па ўмацаванні інтэграцыйных працэсаў з Расіяй, стварэнню Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

Высоўвала сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2001, ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь была зарэгістраваная, але да завяршэння тэрміна збору подпісаў адклікала сваю заяву.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]