Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ
груз. თენგიზ შუქრის ძე დუმბაძე
Нараджэнне 7 ліпеня 1964(1964-07-07) (59 гадоў)
Адукацыя
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера тэлевядучы[d] і палітык
Узнагароды

Тэнгіз Шукрыевіч Думбадзэ (нар. 7 ліпеня 1964, п. Энергетыкаў Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі і грузінскі тэлежурналіст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працаваў настаўнікам гісторыі ў Негарэльскай сярэдняй школе, рэдактарам часопіса «Марак Грузіі» ў Аджарскім упраўленні рыбалоўнага флоту. Быў адным з заснавальнікаў Дзяржтэлерадыёдэпартамента Аджарыі (Грузія). Прайшоў шлях ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара. Узначальваў тэлеканал Аджарыі, на якім быў аўтарам і вядучым шматлікіх тэлепраграм.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Неаднаразова прызнаваўся найлепшым рэпарцёрам, вядучым і аўтарам у намінацыі «Найлепшая грамадска-палітычная праграма» Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»[1].

Зноскі