Васіль Васільевіч Панасюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Васільевіч Панасюк
Нараджэнне 13 лютага 1966(1966-02-13) (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Васіль Васільевіч Панасюк (нар. 13 лютага 1966, в. Мухавец, Брэсцкі раён, Брэсцкая вобласць) — работнік Мінскай ЦЭЦ-4. Шматразовы дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў 7-га і 8-га скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 13 лютага 1966 года ў в. Мухавец Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

Працоўную дзейнасць пачаў электраслесарам па рамонце электрычных машын Мінскай ЦЭЦ-4. Працаваў інжынерам, майстрам вытворчага ўчастка, старшым майстрам электрычнага цэха, намеснікам начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела, намеснікам дырэктара, дырэктарам Мінскай ЦЭЦ-4. Выбіраўся старшынёй прафсаюзнага камітэта станцыі.

Быў дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га і 25-га скліканняў, старшынёй Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га, 27-га і 28-га скліканняў. Быў членам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. З 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, канцэрна «Белэнерга», граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі».

Мае падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прысвоена ганаровае званне «Выдатнік Беларускай энергасістэмы»[1].

Зноскі