Святлана Анатольеўна Любецкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Анатольеўна Любецкая
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 3 чэрвеня 1971(1971-06-03) (52 гады)
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера суддзя
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Святлана Анатольеўна Любецкая (3 чэрвеня 1971, УССР, СССР) — беларускі юрыст, суддзя, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве[2]. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2022)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 3 чэрвеня 1971 года ва УССР.

У 1993 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». У 1998 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства». У 2015 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2018 годзе скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, выкладала на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Працавала суддзём суда Фрунзенскага раёна Мінска, намеснікам старшыні суда Партызанскага раёна Мінска, старшынёй суда Маскоўскага раёна Мінска (да 31 снежня 2013 года)[4]; начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. З 15 лістапада 2016 года[5] па 5 снежня 2019 года[6] працавала суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З сакавіка 2021 года паводле ўказа Аляксандра Лукашэнкі ўвайшла ў склад Канстытуцыйнай камісіі, якая распрацоўвала прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвала іх абмеркаванне[7].

Любецкая не была кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2024 года[8]. У красавіку 2024 года была прызначана суддзёй Канстытуцыйнага суда[9].

Міжнародныя санкцыі[правіць | правіць зыходнік]

21 чэрвеня 2021 года ўнесена ў Чорны спіс Еўрасаюза[10][11]. У сваім рашэнні Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Любецкая як старшыня парламенцкай камісіі па заканадаўстве адказвае за прыняцце новай рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях ад 1 сакавіка 2021 года, якая санкцыянуе адвольныя арышты і накладае павышаную адказнасць за ўдзел у масавых мерапрыемствах, у тым ліку за дэманстрацыю палітычнай сімволікі[12]. Праз гэту заканадаўчую дзейнасць, якая сур’ёзна падрывае дэмакратыю і вяршэнства права  (укр.) ў Беларусі, яна нясе адказнасць за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі[12].

6 ліпеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[13]. 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Любецкую ўнесла і Швейцарыя[14].

У 2023 годзе Еўрапейскі суд у адхіліў пазовы Любецкай і яе намесніка ў пастаяннай камісіі па заканадаўстве Аляксандра Амельянюка, якія патрабавалі зняць з іх санкцыі ЕС[15].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае дачку.

Зноскі

  1. Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по городу Минску Архівавана 30 верасня 2020.
  2. Любецкая Святлана Анатольеўна
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2013 года № 687 «О назначении и освобождении судей судов Республики Беларусь» Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 15 ноября 2016 года № 419 «О назначении и освобождении судей» Архівавана 20 сакавіка 2021.
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 5 декабря 2019 г. № 438 «Об освобождении от должности С. А. Любецкой и А. П. Омельянюка» Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  7. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии» (руск.)(недаступная спасылка) (17 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  8. Васілевіч, Давыдзька, Савіных — хто з дэпутатаў Палаты не ідзе на перавыбары. Наша Ніва (10 студзеня 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
  9. Былую дэпутатку, якая судзілася з ЕС, каб з яе знялі санкцыі, прызначылі ў Канстытуцыйны суд. Наша Ніва (23 красавіка 2024). Праверана 24 красавіка 2024.
  10. Хто ў чацьвёртым пакеце санкцыяў Эўразьвязу. Поўны сьпіс. Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 чэрвеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Сталі вядомыя прозвішчы людзей, якія трапілі пад новыя еўрапейскія санкцыі . Наша Ніва. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  12. а б COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex  (англ.), 21.06.2021
  13. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  14. Searching for subjects of sanctions
  15. Гайдукевіч і Гусачэнка застануцца пад санкцыямі і заплацяць грошы Еўрасаюзу. Новы Час (31 мая 2023).