Галіна Мікалаеўна Лагунова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галіна Мікалаеўна Лагунова
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 22 лістапада 1954(1954-11-22) (69 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Галіна Мікалаеўна Лагунова (нар. 22 лістапада 1954, Слаўгарад, Магілёўская вобласць) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1], член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 22 лістапада 1954 года ў г. Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці.

Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматыка, настаўнік матэматыкі сярэдняй школы».

Працавала выхавацельніцай прышкольнага інтэрната, настаўніцай матэматыкі Маляціцкай сярэдняй школы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці; намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Купішскай няпоўнай сярэдняй школы; загадчыкам Вайнюнскай пачатковай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці; намеснікам дырэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце, дырэктарам Мінскага гандлёвага каледжа Белкаапсаюза; дырэктарам Мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Замужам, мае дачку.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі