Таццяна Мікалаеўна Сафроненка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Мікалаеўна Сафроненка
Нараджэнне 24 лютага 1954(1954-02-24) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы
Узнагароды

Таццяна Мікалаеўна Сафроненка (нар. 24 лютага 1954, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 24 лютага 1954 года ў Мінску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Армавірскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік гісторыі і сусветнай мастацкай культуры).

Працоўную дзейнасць пачала сакратаром Усесаюзнага акцыянернага таварыства «Інтурыст» у Мінску. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працавала інжынерам планавага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Мінскага гарвыканкама, рабочай дыспетчарскай службы Мінскага вытворчага аб’яднання «Праца», загадчыкам аддзела Міністэрства плодаагародніннай гаспадаркі БССР. Была дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Таня» ў Мінску, намеснікам дырэктара Магілёўскага акцыянернага таварыства «Стужка», камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Корпак Инвест» у Мінску, камерцыйным дырэктарам сумеснага прадпрыемства «Табак Инвест». Займала пасады начальніка галоўнага ўпраўлення канцэрна «Белдзяржхарчпрам», намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Дрожджавы камбінат» у Мінску, дырэктара кансультацыйна-адукацыйнай установы «Цэнтр сацыяльнай падтрымкі» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі