Юрый Анатолевіч Марозаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Анатолевіч Марозаў
Нараджэнне 29 мая 1965(1965-05-29) (58 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы

Юрый Анатолевіч Марозаў (нар. 29 мая 1965, Мінск) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У 1987-89 гадах праходзіў службу ў войску. У 1989-91 гадах — супрацоўнік інстытута «Белдзяржпраект». У 1991 годзе скончыў Акадэмію кіравання па спецыялізацыі «менеджмент у знешнеэканамічнай дзейнасці». У 1994-95 гадах - член Савета Саюза прадпрымальнікаў РБ і Савета па прадпрымальніцтве пры МЗЭС РБ. Адзін са стваральнікаў беларуска-германскай кампаніі «Белфарм». У 2000 годзе абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Падчас перадвыбарнай кампаніі прыпыніў сяброўства ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У маі 2001 года абраны кіраўніком дэпутацкай групы «Адзінства».

Жанаты, мае дачку.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]