Родэрык Імпі Мурчысан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Радэрык Імпі Мурчысан (Мэрчысан)
англ.: Roderick Impey Murchison
Roderick Murchison.jpg
Дата нараджэння:

19 лютага 1792({{padleft:1792|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:19|2|0}})

Месца нараджэння:

Q1586842?

Дата смерці:

22 кастрычніка 1871({{padleft:1871|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:22|2|0}}) (79 гадоў)

Месца смерці:

Лондан

Краіна:

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

геалогія

Радэрык Імпі Мурчысан (Мэрчысан) на ВікіСховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Murch.».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Сэр Родэрык Імпі Мурчысан (англ.: Roderick Impey Murchison; 19 лютага 1792 — 22 кастрычніка 1871) — вядомы шатландскі геолаг, які ўпершыню апісаў і даследаваў сілурыйскі, дэвонскі і пермскі геалагічныя перыяды.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Тарадэйле, Шатландыя. Наведваў сярэднюю школу ў Дарэме, затым ваенны каледж у Грэйт Марлоў для падрыхтоўкі да войска. У 1808 ён высадзіўся з Артурам Велінгтанам ў Галісіі і ўдзельнічаў у бітвах пры Ролісе і Вімейру. Затым пад камандаваннем сэра Джона Мура ён прыняў удзел у адступленні да Ла-Каруньі і фінальнай бітве. У 1815 годзе, пасля васьмі гадоў службы, ён выйшаў у адстаўку і ажаніўся з Шарлотай Х'юганін, дачкой генерала Х'юганіна. Яны правялі два гады ў кантынентальнай Еўропе. У 1818 годзе яны пасяліліся ў Англіі, і Мурчысан пазнаёміўся з Гемфры Дэві, які пераканаў яго заняцца геалогіяй. Ён уступіў у Лонданскае геалагічнае таварыства і неўзабаве праявіў сябе як адзін з найбольш актыўных яго членаў. Сярод яго калег былі Адам Седжвік, Уільям Конібер, Уільям Бакленд, Уільям Фітан і Чарлз Лаель. Даследуючы разам з жонкай геалогію поўдня Англіі, ён звярнуў асаблівую ўвагу на скалы паўночнага захаду Сэсекса і прылеглых Хэмпшыра і Сурэя, пра якія, з дапамогай Фітана, ён напісаў сваю першую навуковую працу. Звярнуўшы ўвагу на геалогію кантынента, ён разам з Лаелем даследаваў вулканічную вобласць Аверні, часткі паўднёвай Францыі, паўночнай Італіі, Ціроля і Швейцарыі. У супрацоўніцтве з Седжвікам, ён заняўся вывучэннем геалагічнай структуры Альпаў. У 1835 годзе на аснове даследавання выкапняў на мяжы Англіі і Уэльса вылучыў самастойны перыяд, названы сілурыйскім. У 1839 годзе сумесна з А. Седжвікам вылучыў дэвонскі перыяд.

Кратар Мурчысан на Месяцы і некалькі геаграфічных аб'ектаў на Зямлі названы ў гонар Мурчысана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]