Ромб
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ромб (грэч. ρομβος) — чатырохвугольнік з роўнымі бакамі.
Ромб, бакі якога ўтвараюць прамы вугал завецца квадратам.
Змест |
[правіць] Уласцівасці
- Ромб з'яўляецца паралелаграмам.
- Дыяганалі ромба перпендыкулярныя адна адной.
- Дыяганалі ромба з'яўляюцца бісектрысамі яго ўнутраных вуглоў
- Дыяганалі ромба з'яўляюцца яго асямі сіметрыі
- У ромб можна ўпісаць акружнасць
[правіць] Прыкметы
Паралелаграм ABCD з'яўляецца ромбам, калі выконваецца хаця б адна з наступных умоваў:
- Два яго сумежныя бакі роўныя (AB = BC).
- Яго дыяганалі перасякаюцца пад прамым вуглом (AC⊥BD).
- Адна з яго дыяганаляў з'яўляецца бісектрысай яго вугла (∠DCA = ∠BCA).
[правіць] Плошча
Формулы плошчы ромба:
Дзе:
- a — бок ромба
- α — унутраны вугал ромба
- d1,d2 — дыяганалі ромба
- h — вышыня ромба
[правіць] Этымалогія
Паняцце ромб утворанае ад грэч. ρομβος — «бубен». І калі цяпер бубны ў асноўным робяць круглай формы, то раней іх рабілі якраз у форме квадрата або ромба. Дарэчы, назоў карткавай масці бубны, знакі якой маюць ромбападобную форму, паходзіць яшчэ з тых часоў, калі бубны не былі круглымі.
Слова «ромб» упершыню ўжываецца ў Герона і Папа Александрыйскага.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ромб
| Многавугольнікі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Тыпы |
|
||||||
| Тэорыя і практыка |
Прыналежнасць пункта многавугольніку • Тэарэма Бояі — Гервіна • Тэарэма Брахмагупты • Тэарэма Гаўса — Ванцеля • Тэарэма Піка • Тэарэма пра суму вуглоў многавугольніка | ||||||
| Іншае: | Выпуклы многавугольнік • Гексаграма • Дэльтоід • Зорка • Пентаграма • Планігон | ||||||



