Рычард Лернер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рычард Лернер
англ.: Richard Lerner
Дата нараджэння 26 жніўня 1938(1938-08-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 2021(2021-12-02)[2] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, біяхімік, раманіст, выкладчык універсітэта, біёлаг, патолагаанатам
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Рычард Алан Лернер (англ.: Richard Alan Lerner, 26 жніўня 1938 — 2 снежня 2021) — амерыканскі хімік-даследчык. Вядомы сваёй працай над каталітычнымі антыцеламі і камбінаторнымі бібліятэкамі антыцелаў. Лернер займаў пасаду прэзідэнта Навукова-даследчага інстытута Скрыпса  (англ.) з 1987 па 1 студзеня 2012 года і быў членам Інстытута хімічнай біялогіі Скагса ў Ла-Хоя, Каліфорнія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Лернер вырас у паўднёвай частцы Чыкага. У школьныя гады паспяхова займаўся хіміяй і барацьбой  (англ.).[6] Вучыўся ў сярэдняй школе Хірша. Пасля вучобы ў Паўночна-Заходнім універсітэце Лернер атрымаў ступень доктара медыцыны ў Стэнфардскай медыцынскай школе ў 1964 годзе, затым прайшоў постдоктарскую падрыхтоўку ў Клініцы і даследчым фондзе Скрыпса (англ.: Scripps Clinic and Research Foundation).

У 1970-х гадах Лернер праводзіў даследаванні ў Вістараўскім інстытуце  (руск.) ў Філадэльфіі, а затым вярнуўся ў Ла-Хою, у перайменаваны Навукова-даследчы інстытут клінікі Скрыпса. У 1982 годзе быў назначаны загадчыкам кафедры малекулярнай біялогіі, а праз пяць гадоў стаў яе дырэктарам. У 1991 годзе, калі інстытут быў створаны як некамерцыйная арганізацыя, Лернер стаў яго першым прэзідэнтам.

Лернер ажаніўся з Ніколай Грын Лернер у 1981 годзе.[7] У яго трое дарослых дзяцей ад папярэдняга шлюбу з Даянай Пікет, псіхатэрапеўтам.[8]

Лернер памёр 2 снежня 2021 года ва ўзросце 83 гадоў у сваім доме ў Ла-Хоі.[9][10]

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні Лернера ў галіне каталітычных антыцелаў далі метад каталізацыі хімічных рэакцый, якія лічыліся немагчымымі з выкарыстаннем класічных метадаў. Лернер быў адным з піянераў у распрацоўцы вобласці камбінаторных бібліятэк  (руск.), а ў 1992 годзе разам з Сіднеем Брэнерам апублікаваў навуковую працу ў вобласці ДНК-кадзіраваных бібліятэк. Акрамя таго, Лернер кіраваў шырокімі даследаваннямі структуры бялкоў  (англ.),[11] ахарактарызаваў цыс-9,10-октадэцэнамід  (руск.), новы ліпідны гармон, які выклікае сон,[12] і прадставіў першыя доказы ролі азону ў хваробах чалавека.[13] У 1967 годзе Лернер адкрыў ролю анты-GBM-антыцелаў у патагенезе хваробы Гудпасчара  (руск.). Па стане на 2007 год у рэзюмэ Лернера лічылася 67 патэнтаў і 403 апублікаваных навуковых артыкулы.[6]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Рычард Лернер быў удастоены больш за 29 узнагарод і прэмій.[6] Сярод іх:

Член Шведскай каралеўскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1991). Ганаровая ступень Ізраільскага тэхналагічнага інстытута «Тэхніён» (2001), універсітэта імя Бен-Гурыёна (2003), Атлантычнага ўніверсітэта Фларыды (2004), Оксфардскага ўніверсітэта (2007) і Уорыкскага ўніверсітэта (2010).[14]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://books.google.co.uk/books?ei=of07VZyeAZHpaMyNgCg&id=B687AAAAMAAJ&focus=searchwithinvolume&q=%22lerner%2C+richard%22
  2. а б https://www.shanghaitech.edu.cn/eng/2021/1204/c1260a178835/page.htm
  3. http://www.nndb.com/people/930/000171417/
  4. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC3158238/
  5. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC3341022/
  6. а б в Sydney Freedberg. Scientist Tycoon. St. Petersburg Times, June 17, 2007
  7. Freedberg, Sydney P.. SCIENTIST TYCOON. Tampa Bay Times (18 чэрвеня 2007). Праверана 9 October 2021.
  8. Richard A. Lerner. NNDB. Праверана 18 May 2020.
  9. "Scripps Research mourns passing of pioneering scientist Richard Lerner". Scripps Research [англійская]. Праверана 2021-12-07.
  10. Robbins, Gary (2021-12-07). "Richard Lerner, who led Scripps Research to greatness, dies at 83". San Diego Union-Tribune [амерыканская англійская]. Праверана 2021-12-07.
  11. Wilson IA, Niman HL, Houghten RA, Cherenson AR, Connolly ML, Lerner RA. The structure of an antigenic determinant in a protein. Cell. 1984 37(3):767-78. PubMed
  12. Cravatt, B.; Prospero-Garcia, O; Siuzdak, G; Gilula, N.; Henriksen, S.; Boger, D.; Lerner, R. (9 June 1995). "Chemical characterization of a family of brain lipids that induce sleep". Science. American Association for the Advancement of Science (AAAS). 268 (5216): 1506–1509. Bibcode:1995Sci...268.1506C. doi:10.1126/science.7770779. ISSN 0036-8075. PMID 7770779.
  13. Wentworth P Jr, Nieva J, Takeuchi C, Galve R, Wentworth AD, Dilley RB, DeLaria GA, Saven A, Babior BM, Janda KD, Eschenmoser A, Lerner RA. Evidence for ozone formation in human atherosclerotic arteries. Science. 2003 302(5647):1053-6. DOI:10.1126/science.1089525 PubMed
  14. Richard Lerner Receives Honorary Degree from University of Warwick. Etcetera, The Scripps Research Institute, August 2, 2010.