Рыёдзі Наёры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рыёдзі Наёры
野依良治
Noyori small.jpg
Дата нараджэння:

3 верасня 1938(1938-09-03) (75 гадоў)

Месца нараджэння:

Кобэ, Японія

Краіна:

Flag of Japan.svg Японія

Навуковая сфера:

хімія

Месца працы:

RIKEN
Універсітэт Нагоі

Альма-матэр:

Універсітэт Кіёта

Вядомы як:

даследчык стэрэаспецыфічных рэакцый

Узнагароды і прэміі


Ордэн Культуры (2000)
Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (2001)
Прэмія Вольфа па хіміі (2001)
Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава Вялікі залаты медаль імя Ламаносава (2010)

Сайт:

About RIKEN - President

Рыёдзі Наёры (нар. 3 верасня 1938, г. Кобэ, Японія) — японскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 2001 годзе разам з К. Б. Шарплесам і У. С. Ноўлзам «за даследаванні, якія выкарыстоўваюцца ў фармацэўтычнай прамысловасці — стварэнне хіральных каталізатараў акісляльна-аднаўленчых рэакцый».[1]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт у г. Кіёта ў 1967 годзе. З 1968 года ва ўніверсітэце г. Нагоя (з 1972 года прафесар; з 2000 года дырэктар навукова-даследчага цэнтра матэрыялазнаўства). У 2001-2002 гадах прэзідэнт Японскага хімічнага таварыства.

Аўтар навуковых прац па арганічнай хіміі. Распрацаваў аптычна актыўныя каталізатары для ажыццяўлення хіральна каталізавальных рэакцый асімітрычнага гідрыравання (1980), што дазволіла рэалізаваць прамысловы сінтэз энантыямераў хімічных злучэнняў і лекавых прэпаратаў з амаль 100-% выхадам канчатковых прадуктаў.

Член Японскай акадэміі (2002), замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2001), Расійскай АН (2003).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. The Nobel Prize in Chemistry 2001 (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 8 кастрычніка 2009.
  2. Большая золотая медаль РАН имени М.В.Ломоносова // Сайт Российской академии наук

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 432. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]