36-я грэнадзёрская дывізія СС «Дырлевангер»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
36-я грэнадзёрская дывізія СС «Дырлевангер»
ням.: 36. Waffen-Grenadier-Division der SS
Краіна
Тып брыгада
Удзел у

Зондэркаманда СС пад камандаваннем Дырлевангера (ням.: SS-Sonderkommando Dirlewanger) — карнае падраздзяленне СС пад камандаваннем Оскара Дырлевангера, якая камплектавалася са зняволеных нямецкіх турмаў, канцлагераў і ваенных турмаў СС. Асаблівы статус падраздзялення быў у тым, што са студзеня 1943 года па распараджэнні Генрыха Гімлера на пятліцах замест рун СС яе члены насілі выяву скрыжаваных вінтовак і гранаты. Да гэтага служылі ў падраздзяленні немцы насілі стандартныя эсэсаўскія зіг-руны, а замежнікі (палякі, рускія, украінцы, харваты, туркі і інш.) — чыстую правую пятліцу.

Першапачаткова сфармавана як Каманда браканьераў «Араніенбург» (ням.: Wilddiebkommando "Oranienburg"), затым перайменавана ў «Зондэркаманду (спецыяльную групу) доктара Дырлевангера» (ням.: Sonderkommando "Dr. Dirlewanger"). Пасля, у сувязі з ростам штатнай колькасці, паслядоўна называлася і пераводзілася на штат батальёна (ням.: SS-Sonderbataillon Dirlewanger), затым палка (ням.: SS-Sonderregiment Dirlewanger), і нарэшце, брыгады (ням.: SS-Sonderbrigade Dirlewanger). У канцы вайны на аснове брыгады і некалькіх пяхотных падраздзяленняў створана 36-я грэнадзёрская пяхотная дывізія СС (ням.: 36. Waffen-Grenadier-Division der SS). Назваць яе дывізіяй можна толькі ўмоўна, бо фармальна такой яна не стала (у 1944 годзе на базе гэтай брыгады меркавалася сфармаваць асобную дывізію, 36-ю па стандартнай «скразной» нумарацыі, аднак яе фармаванне так ніколі і не было завершана, бо да 1945 года практычна ўвесь асабісты склад брыгады загінуў у баях).

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Полк Дырлевангера неаднаразова браў удзел у карных акцыях у Беларусі, у тым ліку ў аперацыі «Зімовае чараўніцтва», у якой у лютым-сакавіку 1943 года ў трыкутніку Себеж — Асвея — Полацк знішчана шмат вёсак на поўначы Беларусі і ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці.

Таксама полк Дырлевангера ў сакавіку 1943 года сумесна са 118-м батальёнам шуцманшафта ўдзельнічаў у аперацыі пад кодавым найменнем «Дырлевангер», якая праводзілася супраць партызан і грамадзянскага насельніцтва Смалявіцкага і Лагойскага раёнаў Мінскай вобласці, падчас якой прыняў удзел у знішчэнні вёскі Хатынь і ў іншых карных аперацыях.

У жніўні 1943 года полк Дырлевангера прымаў удзел у кровапралітных бітвах, якія былі часткай плана па знішчэнні т. зв. Партызанскай Рэспублікі ля возера Палік. У гэты перыяд асабісты склад праявіў жорсткасць, разам з адвагай, за што Дырлевангер быў прадстаўлены да шэрагу ўзнагарод. У лістападзе 1943 года полк прыцягнуты да памежных баёў у складзе групы войскаў «Цэнтр» у спробе стрымаць наступ Чырвонай арміі.

У пачатку 1944 гады ў полк ізноў паступіла вялікую колькасць злачынцаў з мэтай пакрыць страты ў жывой сіле. Да канца лютага 1944 года колькасць палка была зноў адноўлена ў поўным памеры. Было вырашана, што добраахвотнікі з краін Усходняй Еўропы больш не будуць прыцягвацца да службы ў палку, бо рускія добраахвотнікі даказалі ненадзейнасць падчас бітваў на фронце. Антыпартызанскія аперацыі працягнуліся да чэрвеня 1944 года, калі Чырвоная Армія пачала Аперацыю «Баграціён» — савецкае наступленне, якое стала найбуйнейшай ваеннай аперацыяй за ўсю гісторыю чалавецтва. Мэтай наступленнч стала знішчэнне групы армій «Цэнтр». Полк Дырлевангера быў звернуты ва ўцёкі і пачаў адыходзіць на тэрыторыю Польшчы. Незвычайна для сябе самога, полк дастаткова арганізавана адступаў і дасягнуў Польшчы ў параўнальна добрым стане.

Як толькі Армія Краёва распачала 1 жніўня 1944 года Варшаўскае паўстанне, полк Дырлевангера быў адкамандзіраваны туды як частка баявой групы. Падчас падаўлення польскага паўстання асабовы склад палка Дырлевангера неаднаразова ўчыняў згвалтаванні, рабаванні, забойствы грамадзянскіх асоб, нягледзячы на тое, належалі яны да шэрагаў польскіх узброеных сіл ці не. Падчас падаўлення паўстання на тэрыторыі раёна Воля ў Варшаве зондэр-батальёны Дырлевангера прынялі ўдзел у забойстве дзясяткаў тысяч мірных грамадзян.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]