Сальцісон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Salceson..jpg

Сальцісон — традыцыйны мясны выраб беларускай кухні, распаўсюджаны таксама на Украіне, у Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі і іншых краінах.

Адвараныя, дробна парэзаныя, пасоленыя свіныя вантробы (лёгкія, печань, сэрца, ныркі), а таксама галавізна, прыпраўленыя часнаком, перцам і іншымі спецыямі, перамешваюць, кладуць у тоўстыя свіныя кішкі ці страўнік і зноў вараць ці падпякаюць у печы. Потым на 1–1,5 дні прыціскаюць гнётам. Ядуць халодным. Страва і назва пазычаныя з італьянскай кухні. Традыцыйны італьянскі сальцісон прыпраўляецца часнаком, перцам і кменам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]