Сандрынгемскі палац

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сандрынгемскі палац на фота 1964 года

Сандрынгемскі палац (Sandringham House) — прыватная сядзіба Віндзорскай дынастыі, размешчаная ў Норфалку сярод 20 тыс. акраў паляўнічых угоддзяў.

Сядзіба была набыта ў 1862 г. у прыёмнага сына лорда Пальмерстана каралевай Вікторыяй па просьбе спадчынніка прастола, прынца Уэльскага, у сувязі з яго хуткім шлюбам з Аляксандрай Дацкай. Каб праводзіць узімку больш часу на паляванні, прынц загадаў перавесці ўсе гадзіннікі ў Сандрынгеме на паўгадзіну наперад. Гэта распараджэнне заставалася ў сіле да ўзыходжання на прастол Эдуарда VIII у 1936 г.

Сандрынгем упадабаўся Аляксандры і стаў асноўным месцам знаходжання «маладога двара». Па меры росту іх сямейства стары сядзібны дом стаў здавацца цесным. У канцы 1860-х гг. ён быў істотна пашыраны, набыўшы цяперашняе нягеглае аблічча, як бы злепленае з цюдораўскага і ганнінскага стыляў. Па віктарыянскіх часах унутранае начынне сядзібы лічылася верхам камфорту. Яна была абсталявана газавым асвятленнем, падабенствам душа і злівам у прыбіральнях.

Пасля смерці мужа каралева Аляксандра працягвала жыць у Сандрынгеме да самай смерці. Таксама тут памерлі яе сын Георг V і ўнук Георг VI. Для пражывання першага з іх у парку быў выбудаваны невялікі дом (Ёрк-катэдж), а другі вымушаны быў выкупляць сядзібу (як уладанне прыватнае, а не дзяржаўнае) у старэйшага брата (Эдуарда VIII) пасля яго адрачэння ад трона. Цяперашняя каралева Елізавета таксама упадабала Сандрынгем. Тут яна адасабляецца з роднымі ва ўгодкі смерці бацькі і ўласнай каранацыі, а таксама на Новы год.

У памесце Эплтан-хаус на ўскраіне сандрынгемскай сядзібы да здабыцця Нарвегіяй незалежнасці жылі будучы кароль Хокан VII са сваёй брытанскай жонкай. Тут у іх нарадзіўся адзіны сын — прынц Аляксандр (будучы Улаф V).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Каардынаты: 52°49′47″ пн. ш. 0°30′50″ у. д. / 52.829722° пн. ш. 0.513889° у. д. (G) (O) (Я)