Сент-Джэймскі палац
| Славутасць | |
|
Сент-Джэймскі палац
St. James’s Palace |
|
| Палацавы партал XVI ст. | |
| Краіна | Англія |
| Горад | Лондан |
| Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
| Сент-Джэймскі палац на |
|
Сент-Джэймскі палац (англ.: St. James’s Palace) — адзін з найстарэйшых у Лондане. Знаходзіцца на вуліцы Пэл Мэл на поўнач ад аднайменнага парку. Пабудаваны на месцы сярэднявечнага лепразорыя Св. Якава (Джэймса) з чырвонай цэглы як другая сталічная рэзідэнцыя Генрыха VIII. Тут памерла яго дачка Марыя Цюдор, і ў палацавай капэле (арх. Ініга Джонс) захоўваюцца яе вантробы і сэрца.
Апісанне [правіць]
Да 1698 года англійскія каралі жылі ва Уайтхоле і толькі пасля яго знішчэння ў 1698 г. Сент-Джэймскі палац стаў асноўным месцазнаходжаннем каралеўскага двара. Прыдворныя жаліліся на цеснату і старасць памяшканняў, так што іх прыпадала ўвесь час рамантаваць і пашыраць. Самі манархі аддавалі перавагу больш ціхаму і ўтульнамуКенсінгтонскаму палацу, і пасля вялікага пажару 1809 года палац на Пэл Мэл быў імі фактычна закінуты.
Пры ўзыходжанні на прастол у 1837 г. каралева Вікторыя афіцыйна зрабіла сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Букінгемскі палац, пакінуўшы Сент-Джэймскі палац месцазнаходжаннем двара прынца Уэльскага.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сент-Джэймскі палац- Сайт брытанскай манархіі
| Рэзідэнцыі брытанскіх манархаў | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
|
|
|
|||||
| У Шатландыі |
|
|||||
| Гл. таксама Сядзібныя хаты Англіі • Рэзідэнцыі французскіх каралёў | ||||||