Саўраштра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саўраштра на карце Індыі

Саўраштра (гудж.: સૌરાષ્ટ્ર, хіндзі: सौराष्ट्र) — рэгіён на захадзе Індыі на поўдні штата Гуджарат. Займае большую частку паўвострава Катхіявар. Адміністрацыйна падзяляецца на 7 раёнаў.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Саўраштра прымыкае да Аравійскага мора. У ледавіковы перыяд значная частка знаходзілася пад вадой. Каля ўзбярэжжа сустракаюцца вапняковыя скалы старажытнага каралавага паходжання. Астатняя частка ўяўляе ўзгорыстую мясцовасць з перавагай ксерафітных хмызнякоў. Земляробства магчыма толькі дзякуючы ірыгацыі. Найвышэйшы ўзгорак Гірнар дасягае 1031 м. У раёне высокіх узгоркаў захаваліся шыракалістыя лясы, у тым ліку знакаміты Гірскі лес, які насяляюць апошнія азіяцкія львы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Саўраштра ўзгадваецца ў эпічных паэмах "Махабхарата" і "Рамаяна". У еўрапейскіх крыніцах - з I ст. н.э. Рэгіён уваходзіў у склад дзяржаў гурджараў і раджпутаў. У XVII — перш. пал. XX ст. падзяляўся на 217 малых княстваў. Мясцовае насельніцтва спавядала індуізм, джайнізм і іслам. У 1820 г. валадары княстваў прызналі сваю залежнасць ад Вялікабрытаніі, але пры гэтым захавалі ўнутраную аўтаномію.

У 1947 г. напярэдадні падзелу на Індыю і Пакістан Саўраштру скалыналі вострыя канфлікты паміж індуістамі і мусульманамі. Найбольш вядомае паўстанне ў княстве Джунагадх, дзе індуісцкая большасць выступіла супраць князя-мусульманіна, які жадаў далучыць сваю дзяржаву да Пакістана. У выніку, многія мусульмане былі вымушаны мігрыраваць у Сінд.

У 19481956 гг. існаваў штат Саўраштра з цэнтрам у горадзе Раджкот. У 1960 г. Саўраштра ўвайшла ў склад Гуджарата.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]