Гурджары

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гурджары
( गुर्जर, گُرجر)
Bakitar Gujar, 1984.jpg
Гурджары Пакістана
Агульная колькасць каля 12 млн
Рэгіёны пражывання Індыя, Пакістан, Афганістан, Непал
Мова гурджарская
Рэлігія індуізм, іслам, сікхізм
Блізкія этнічныя групы гуджаратцы, раджастханцы, пенджабцы

Гурджа́ры або Гуджа́ры (саманазвы गुर्जर, گُرجر) — народ у Індыі, Пакістане, Непале і Афганістане. Агульная колькасць - 12 002 тыс. чал. (2011 г.)[1][2][3]

Качавое племя гурджараў з'явілася ў Індыі ў сяр. 1 тысячагоддзя н. э. з Цэнтральнай Азіі. Некаторыя сучасныя даследчыкі адносяць іх да эфталітаў або тахараў, іншыя сцвярджаюць, што гурджары мелі цюркскае паходжанне. Некаторы час яны займалі землі на захадзе Утар-Прадэш, але ў VI - VII стст. прасунуліся на тэрыторыю сучаснай паўночна-заходняй Індыі. Лічыцца, што ад імя гурджараў узнікла назва штата Гуджарат. Старажытныя гурджары ушаноўвалі сонца, лічыліся добрымі воінамі, як стралкі з луку не мелі сабе роўных. Яны заснавалі дзяржаву Гурджара-Праціхара, якая дамінавала ў VI - XI стст. на поўначы і захадзе Індыі. Дынастыі гурджарскага паходжання працягвалі кіраваць пэўнымі раёнамі на тэрыторыі Індыі, Пакістана і Афганістана да XIX ст.

Частка гурджараў асела ў гарадах або ператварылася ў землеўладальнікаў і далучылася да варнаў кшатрыяў і брахманаў (гл. Каста), змяніла мову і звычаі, але захавала саманазву. Частка працягвала прытрымлівацца паўкачавога ладу жыцця. У XI - XIV стст. многія з іх прынялі іслам, а ў XVI ст. - сікхізм. У XIX ст. гурджары аказалі жорсткі супраціў брытанскім заваёўнікам. З-за іх нежадання падпарадкоўвацца каланіяльным законам гурджараў нават адносілі да людзей, схільных да крымінальных злачынстваў.

У нашы дні гурджары жывуць на поўначы і паўночным захадзе Індыі, у Пакістане, памежных раёнах Афганістана і Непала. Аселыя гурджары ў Індыі як правіла мала вылучаюцца са складу суседняга насельніцтва і адрозніваюцца толькі высокім каставым становішчам. У маі 2008 г. у Раджастхане аселыя гурджары запатрабавалі надаць ім статус племянной супольнасці, што гарантавала б ім большыя правы. Сутычкі з паліцыяй скончыліся праліццём крыві з абодвух бакоў і фактычна не прывялі да станоўчага выніку.

Гурджары-качэўнікі працягваюць займацца жывёлагадоўляй, захоўваюць старыя звычаі і традыцыі.

Мова гурджараў мае індаеўрапейскае паходжанне. Карыстаюцца рознымі пісьмовымі сістэмамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]