Сектар Газа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сектар Газа

Сектар Газа (араб. قطاع غزّة‎‎, іўр.: רצועת עזה) — тэрыторыя на беразе Міжземнага мора. На ўсходзе і поўначы мяжуе з Ізраілем, на паўднёвым захадзе з Егіптам. Паводле рашэння ААН з’яўляецца часткай тэрыторыі, выдзеленай для арабскай дзяржавы Палесціны. Даўжыня сектара Газа складае прыкладна 50 км, шырыня ад 6 да 12 км. Агульная плошча каля 360 квадратных кіламетраў.

У 1994 годзе Ізраіль гарантаваў права самакіравання рэгіёну Газы праз Палесцінскую аўтаномію. Да гэтага Сектар Газа быў месцам ваеннай акупацыі, у апошні час Ізраілем (19671994), ад гэтага Егіптам (19581967). У перыяд існавання Асманскай імперыі Газа ўваходзіла ў склад Сірыйскага вілаета. З 2007 года рэгіён дэ-факта кантралюецца групоўкай ХАМАС. У 2012 годзе Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый дала Палесціне статус дзяржавы-назіральніка ў сваёй арганізацыі[1]. Сектар Газа разам з заходнім берагам ракі Іардан з’яўляюцца часткай палесцінскай тэрыторыі, вызначанай у нарвежскіх пагадненнях і рэзалюцыі СБ ААН 1860[2].

Мусульмане-суніты складаюць пераважную частку палесцінскага насельніцтва ў Сектары Газа. Рэгіён мае гадавы тэмп прыросту насельніцтва ў 2,91 % паводле даных 2014 года[3]. Аднак існуе абмежаваная магчымасць да будаўніцтва новых дамоў і аб’ектаў для гэтага росту. Па стане на 2014 год насельніцтва Сектару Газы складала 1,8 млн чалавек[3].

У 2014 годзе пасля перамір’я ХАМАС і ФАТХ сфарміравалі адзіны палесцінскі ўрад у Палесціне. У ліпені 2014 года, пасля эскалацыі канфлікту паміж ХАМАС і Ізраілем, ізраільскае войска пачало аперацыю «Непарушная скала».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]