Скарн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Скарн — кантактава-метасаматычная парода, якая ўзнікае паблізу інтрузіі, у выпадку, калі змесціўныя пароды рэзка адрозніваюцца ад інтрузіўных парод па хімічным складзе. Скарн з'яўляецца прадуктам рэакцыйнага ўзаемадзеяння кантактуючых паміж сабой карбанатных і алюмасілікатных парод пры ўдзеле высокатэмпературных постмагматычных раствораў ва ўмовах прагрэву ўкараніла сілікатнай (часцей за ўсё кіслай) магмай. Слова скарн паходзіць ад шведскага skarn (літаральна — бруд, адкіды).

Вапнавыя скарны[правіць | правіць зыходнік]

Мінеральны склад[правіць | правіць зыходнік]

Для вапнавых скарнаў характэрныя кальцыйутрымальныя мінералы. Галоўнымі мінераламі з'яўляюцца манаклінны піраксен і кальцыевы гранат, часта ў асацыяцыі з магнетытам, гематытам і эпідотам. Утрымоўваецца кальцыт. Піраксен як правіла мае дыяпсід-гедэнбергітавы склад. Дыяпсід у вапнавых скарнах можа ўтвараць буйныя крышталі або цукровападобны агрэгат мутна-зялёнага або нават белага колеру. Гранат - грасуляр-андрадыт. Часам сустракаюцца везувіянавыя або валастанітавыя скарны. Таксама вапнавыя скарны могуць утрымліваць сульфіды (галеніт, сфалерыт, арсенапірыт, халькапірыт, шэеліт, малібдэніт), мінералы бору (даталіт, данбурыт, аксініт), раданіт.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]