Даталіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даталіт
Формула CaBSiO4(OH)
Прымесь Mn, Mg, Al, Fe
Сінгонія манаклінная
Колер белы да бясколернага, часам з зеленаватым, жаўтаватым, шэрым, чырванаватым адценнем
Колер рысы белы
Бляск шкляны, смальяны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць 5—5,6
Спайнасць вельмі недасканалая (адсутнічае)
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 2,8—3 г/см³
Паказчык пераламлення nα = 1.626 nβ = 1.653—1.654 nγ = 1.670

Даталі́т[1] — мінерал падкласа борасілікатаў, гідраксіборасілікат кальцыю CaBSiO4(OH). Прымесі марганцу, магнію, алюмінію, жалеза[2]. Упершыню апісаны ў 1806 годзе дацка-нарвежскім геолагам Йенсам Эсмаркам (Jens Esmark)[3].

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Утварае крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, радыяльна-прамянёвыя выдзяленні і нацёкі. Колер белы да бясколернага, часам з зеленаватым, зеленевата-блакітным, жаўтаватым, шараватым, чырванаватым адценнем. Бляск шкляны, смаляны. Цвёрдасць 5—5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—3 г/см³. Крохкі. Раскладаецца ў салянай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Даталіт — другасны матэрыял вывергнутых магматычных парод пераважна асноўнага складу[2]. Запаўняе пустэчы ў туфах, шырока распаўсюджаны ў вапняковых скарнах і гідратэрмальных жылах[2]. Сустракаецца разам з аксінітам, гранатамі, данбурытам, кальцытам, прэнітам, цэалітамі[4]. Радовішчы ў Аўстрыі, Германіі, ЗША, Мексіцы, Нарвегіі, Расіі (Дальнягорск, Прыморскі край), Японіі[2][4].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Даталіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на бор. Таксама другарадны вырабны матэрыял у ювелірнай справе.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.
  2. а б в г Датолит // Каталог Минералов (руск.)
  3. Datolite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy (англ.)
  4. а б Датолит // Кристаллов.net (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]