Станіслаў Выспяньскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Станіслаў Выспяньскі
Фатаграфія
Дата нараджэння:

15 студзеня 1869(1869-01-15)

Месца нараджэння:

Кракаў

Дата смерці:

28 лістапада 1907(1907-11-28) (38 гадоў)

Месца смерці:

Кракаў

Грамадзянства:

Civil ensign of Austria-Hungary (1869-1918).svg Аўстра-Венгрыя

Стыль:

мадэрн

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Станіслаў Выспяньскі (польск.: Stanisław Wyspiański; 15 студзеня 1869, Кракаў — 28 лістапада 1907, Кракаў) — польскі паэт, драматург, жывапісец, дызайнер мэблі і інтэр'ераў. Дзейнасць С. Выспяньскага ў выяўленчым мастацтве характарызуецца вялікай разнастайнасцю: праекты вітражоў (чатыры з іх у кракаўскім Францішканскім касцёле), дэкарацыйны насценны жывапіс, шматлікія партрэты, пейзажы. Пэўны час С. Выспяньскі быў галоўным мастаком часопіса «Życie», рэдагаванага С. Пшыбышэўскім.

Адзін з найбольш выдатных і рознабаковых мастакоў Еўропы свайго часу. У творчасці ён удала спалучаў ідэі мадэрну з фальклорнымі і гістарычнымі матывамі. Аўтар серыі сімвалічных нацыянальных драм, прасякнутых мастацкай філасофіяй руху «Маладая Польшча». Неафіцыйна яго называлі «чацвёртым польскім прарокам» (разам з польскай «тройцай» паэтаў-прарокаў (Міцкевічам, Славацкім, Красіньскім). Шырока вядомыя яго п'есы: «Варшавянка» (1898), «Мелеагр» (1899), «Праклён» (1900), «Вызваленне» (1903), «Лістападаўская ноч» (апубл. 1908), «Вяртанне Адысея» (апубл. 1917).

Самы вядомы літаратурны твор С. Выспяньскага — драма «Вяселле» (1901), дзе аўтар, пераходзячы ад рэалістычнай да натуралістычнай, неарамантычнай і сімвалістычнай формаў, ставіць пытанні нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння адзінай Польшчы, знаходжання супольнага погляду на сучаснасць і будучыню палякаў рознымі слаямі тагачаснага грамадства — шляхтай, сялянствам, «разначыннай» інтэлігенцыяй. Пры гэтым драматург надае нацыянальнаму гістарычнаму матэрыялу ўніверсальны сэнс, метафізічнае вымярэнне ці, наадварот, глядзіць на сусветную гісторыю і агульнаеўрапейскія міфы праз прызму польскіх праблем. У розных крыніцах «Вяселле» называюць найлепшым творам польскай драматургіі ХХ ст.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хмяльніцкі М. М. Польская драматургія ХХ стагоддзя. — Мінск: БДУ, 2008 ISBN 978-985-518-007-5;
  • Marta Tomczyk-Maryon, Wyspiański, wyd. PIW, Warszawa 2009 ISBN 978-83-06-03191-1.
  • Skierkowska Е., Plastyka St. Wyspiańskiego, Wr. — Kr., 1958
  • Łempicka A., Stanisław Wyspiański, в кн.: Obraz literatury polskiej XIX i XX wieku, ser. 5 — Literatura okresu Młodej Polski, t. 2, Warsz., 1967
  • Stanisław Wyspiański, (2 wyd.), Warsz., 1967;
  • Stokowa М., Stanisław Wyspiański. Monografia bibliograficzna, (t. 1—3), Kr., (1967—68)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons