Стэфан Марыс Дыён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан Дыён
Stéphane Dion
Stéphane Dion.jpg
Лідар афіцыйнай апазіцыі Яе Вялікасці
6 снежня 2006 — 10 снежня 2008
Манарх: Елізавета II
Папярэднік: Біл Грэм
Пераемнік: Майкл Ігнацьеў
Глава ліберальнай партыі Канады
2 снежня 2006 — 10 снежня 2008
Міністр навакольнага асяроддзя
20 ліпеня 2004 — 6 лютага 2006
Старшыня Тайнага савета
25 сакавіка 1996 — 11 снежня 2003
 
Партыя: Ліберальная партыя Канады
Адукацыя: Універсітэт Лаваля
Веравызнанне: Каталік
Нараджэнне: 28 верасня 1955({{padleft:1955|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (59 гадоў)
Квебек, Квебек, Канада
 
Аўтограф: Аўтограф

Стэфан Марыс ДЫЁН (фр.: Stéphane Maurice Dion; нар. 28 верасня 1955 у Квебеку) — канадскі палітык, былы лідар апазіцыйнай леванакіраванай Ліберальнай партыі Канады. Са снежня 2006 да снежня 2008 Дыён з'яўляўся лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламенту, дзе ён прадстаўляе акругу Сен-Ларан-Карцьевіль (правінцыя Квебек) з 1996.

Дыён атрымаў ступень бакалаўра і магістра па паліталогіі ў Лавальскім універсітэце і ступень доктара ў Парыжскім інстытуце паліталогіі. Перад тым, як стаць палітыкам ён працаваў выкладчыкам у Манрэальскім універсітэце.

Дыён быў членам двух канадскіх урадаў. Ён служыў міністрам міжурадавых адносін (г.зн. федэральна-правінцыяльных адносін) з 1996 па 2003 ва ўрадзе Жана Крэцьена і міністрам навакольнага асяроддзя з 2004 па 2006 ва ўрадзе Пола Марціна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]