Супольнасць Забей

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Супольнасць Забей
Лідар:

Mr. Zabej

Дата заснавання:

17 чэрвеня 2006

Штаб-кватэра:

Мінск, Рэспубліка Беларусь

Ідэалогія:

сацыяльная сфера, сацыяльныя навацыі, эксперыментальныя праекты

Дэвіз:

«Глядзім! Думаем! Дзейнічаем!»

Сайт:

www.zabej.info

Супольнасць Забей (магчымыя варыянты Забей!, «Забей», «Забей!», Zabej, ZABEJ, сінонімы Забей-група, Забей-супольнасць) — аўтаномны маладзёжны рух, які ўзнік у Рэспубліцы Беларусь у сярэдзіне 2006 года. Яго мэтай з'яўляецца стварэнне альтэрнатыўнай публічнай пляцоўкі для рэалізацыі і развіцця патэнцыялу актыўных людзей.

Зараз супольнасць «Забей!» працуе ў фармаце маладзежнай арганізацыі Фаланстэр.

Гісторыя ўзнікнення[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе грамадзянская ініцыятыва «Час» прыпыняе сваю дзейнасць. Летам 2006 года рух аднаўляе актыўную дзейнасць пад новай назвай «Забей!» і практычна поўнасцю захоўвае першапачатковы склад. Гэта было адзначана правядзеннем першага дваровага турніра па футболу. Пазней з'яўляецца часопіс «Zabej!Info», праэкты «Пошук», «Хапун», «Кінабункер», «Мы — дзецям!» і г.д.[1][2].

Дваровы футбольны турнір, Вілейка, 2009

Сутнасць назвы[правіць | правіць зыходнік]

На погляд удзельнікаў супольнасці, назва адлюстроўвае ступень грамадзянскай і палітычнай актыўнасці моладзі ў Беларусі. На слэнге слова «забіць» азначае «адмахнуцца», «заплюшчыць вочы на штосьці», «кінуць пра што-небудзь думаць». «Забіць» на ўсё, калі і так на ўсё ўжо «забіта» — іранічныя адносіны ўдзельнікаў супольнасці да абыякавасці, якая існуе ў грамадстве. «Забіць» можна на тое, што старое, лядашчае, не падлягае рамонту. Але можна «Забіць» і месца ў гісторыі — гэта значыць, рабіць «Гісторыю» як рабілі яе ў 41 па 45 год.[3].

Мэта і прынцыпы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнай мэтай супольнасць з'яўляецца стварэнне новых правілаў у грамадстве, новых каштоўнасцей, іншай рэальнасці на практыцы. Канчатковая мэта — фармаванне новага праекту краіны. Пакрокавыя задачы — гэта разбурэнне старой недзеяздольнай структуры грамадства, яго кланавай прыроды, кумаўства і іншых перажыткаў, якія затрымліваюць сацыяльнае і палітычнае развіццё, ініцыятыву. Супольнасць Забей захавала асноўныя прынцыпы «Часу»: актыўнасць, салідарнасць, крытычнасць, альтэрнатыўнасць, упартасць, прамое дзеянне. Палітычныя і рэлігійныя погляды не іграюць вырашальнай ролі. Супольнасць Забей прапаноўвае ацэньваць сябе і іншых па ўчынках.

Банер Забей

Лозунгі[правіць | правіць зыходнік]

  • Забей на ўсё! — адлюстроўвае становішча сучаснага беларускага грамадства. Іранізуе над пасіўнасцю людей, асабліва моладзі, у адносінах да падзей у краіне.
  • DIY! Футбол! Парадак! (вар. DIY! Футбол! Самаарганізацыя!) — выказвае пазітыўныя дзеянні супольнасць: ствараць новы парадак рэчаў праз самвыдат, футбол, кінапрагляды і г.д.
  • Глядзім! Думаем! Дзейнічаем! — лозунг «Кінабункера», які адлюстроўвае актыўны і крытычны падыход да прагляду відэаматэрыялаў (фільмы, рэпартажы і інш.).
  • Вернем футбол вуліцы! — падкрэслівае прыхільнасць адкрытай прасторы, да дваровага, свабоднага футболу, дзе можна ўдзельнічаць максімальна проста, без бюракратычных і фінансавых бар'ераў мноству людзей.

Асноўныя кірункі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Футбол[правіць | правіць зыходнік]

Кубак Турніру Пассіянарыяў, 2010

Дваровы футбол па версіі Забей у Мінску і наваколлі пачаўся ў 2006 годзе [4]. Днём народзінаў лічыцца 17 чэрвеня 2006 года, калі ў Мінску ўпершыню прайшлі адборачныя гульні турніра па Фрунзенскаму раёну [5]. У 2007 годзе геаграфія турніру не змяняецца, але павялічваецца колькасць камандаў. У 2008 годзе турнір выходзіць у рэгіёны: праходзяць адборачныя туры ў Гродна і Гомелі [6]. Асноўныя ўдзельнікі дваровага турніру Забей — моладзь 16-23 год[3]. Пра турнір паведамляецца пры дапамозе афіш, якія расклейваюць актывісты «Забей», праз сайт і сацыяльныя сеці. Гульні праходзяць у 1-2 дні. Спачатку праводзяцца адборачныя туры, затым гарадскія і рэспубліканскі фіналы. У агульнай складанасці за сезон у гульнях прымаюць удзел 100—150 камандаў. За 2008 год сыграна каля 1500 матчаў [7]. У 2007 годзе быў адкрыты новы напрамак — жаночы дваровы футбол [8][9]. У 2009 годзе дваровы турнір ахапіў 8 гарадоў Беларусі [10].

Турнір Пасіянарыяў[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе турнір супольнасці набыў новую назву — «Турнір Пасіянарыяў» і прайшоў у 4 гарадах Рэспублікі. Назва і сутнасць паходзіць ад слова «пасіянарнасць» (тэорыя Льва Гумілёва). Асноўная мэта мерапрыемства — актыўны адпачынак і данясенне кожнаму ўдзельніку, што любая гісторыя складаецца з Герояў і іх учынкаў. Кожны тур спаборніцтваў прысвечаны гістарычнаму персанажу. Такім, як Канстанцін Каліноўскі, Дзед Талаш, Эмілія Плятэр, Фелікс Дзяржынскі, Канстанцін Астрожскі, Вітаўт і інш. Такім чынам, дваровы футбол напаўняецца інтэлектуальным складнікам і звязвае два актыўныя пачаткі: спорт і гісторыю.[11].

У 2011 годзе Турнір Пасіянарыяў ахапіў ужо 8 гарадоў Рэспублікі: Мінск [12], Магілёў [13], Бабруйск [14], Баранавічы [15], Барысаў [16], Маладзечна[15], Брэст[17], Віцебск [18]. Удзел прынялі больш за 80 камандаў [3][19][20].

Турнір Нефармалаў[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе ўзяў пачатак новы праект па двароваму футболу — Турнір Нефармалаў, які ставіць сабе за мэту папулярызацыю вулічнага футболу і нефармальных рухаў, прыцягненне і аб'яднанне розных незалежных, аматарскіх чэмпіянатаў, турніраў і ліг у аднадзённых спаборніцтвах.

Так, у 2010 годзе Турнір сабраў 10 каманд з 5 розных чэмпіянатаў г. Мінску [21]. А ўжо ў 2011 годзе — 29 каманд з 10 турніраў і 12 рэгіёнаў краіны. Турнір дае магчымасць арганізатарам чэмпіянатаў і аматарскім камандам даведацца адзін пра аднаго, абмяняцца вопытам у арганізацыі лакальных мерапрыемстваў. Робіць футбол дасягальным для ўсіх жадаючых (адсутнічаюць узроставыя абмежаванні і фінансавых бар'ераў). Выяўляе асноўныя патрабаванні ўдзельнікаў і рэальнае становішча спраў у краіне ў галіне нефармальнага спорту [22].

На дадзены момант супольнасць не толькі арганізуе свой турнір, але і ўдзельнічае ў іншых адкрытых спартыўных мерапрыемствах [23][24][25].

Вокладка 11 нумара Забей!Інфо

Часопіс[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне 2007 года супольнасць Забей адчыняе медыя напрамак. Выдаецца часопіс «Zabej!Info», які выходзіць у папяровай, PDF-, аўдыё- і відэаверсіі адзін раз на два месяцы. Калі напачатку часопіс выступаў у якасці крыніцы інфармацыі для ўдзельнікаў дваровага турніру пра іншыя праекты супольнасці Забей, то зараз кола асноўных тэм пашырылася. У часопісе закранаюцца такія напрамкі, як культура, гісторыя, палітыка, эканоміка Беларусі і іншых краін. Выданне разлічана на пасіянарную, сацыяльна і палітычна актыўную моладзь [26][27].

Да пачатку 2010 года выйшла 11 нумароў часопіса.

12 выпуск Zabej!Info выйшаў у маі 2011, быў прысвечаны героям Турніра Пасіянарыяў і раскрываў іх самыя значныя дасягненні і ўчынкі [28].

Кінабункер[правіць | правіць зыходнік]

Са студзеня 2009 года пачала працаваць другая асветніцкая секцыя супольнасці — «Кінабункер». Асноўная мэта — вывучэнне гістарычнага і палітычнага працэсу праз кінематограф і відэапубліцыстыку. У перыяд 2009—2011 гадоў было праведзена 24 кіналекторыя на розныя тэмы: ад сучаснага мастацтва і сацыяльных праблем да палітычнага і эканамічнага ладу грамадства [29]. Сустрэчы адбываюцца ў форме кіналекторыя па хвалюючай праблеме [30].

Іншая актыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя таго, супольнасць Забей робіць шэраг адзіночных праектаў, такіх як «Зін-злёт» (2008)[31], «Культурны кактэйль» (2009) Увесь час дзейнічае «Забей-студыя».

Важным кірункам з'яўляецца развіццё лакальных супольнасцей.[1].

Зіназлёт[правіць | правіць зыходнік]

14 верасня 2008 года супольнасцю Забей быў праведзены першы «Зін-злёт», які сабраў рэдактараў розных самвыдат часопісаў (зінаў) і газет з мэтай абмеркавання актуальных праблем і шляхоў развіцця малых СМІ ў Рэспубліцы Беларусь [32][33]. Рэдакцыя зіна «Zabej!Info» прымае актыўны ўдзел у іншых мерапрыемствах, арганізаваных субкультурнымі і нефармальнымі рухамі, дзе прапаноўвае больш шырокае супрацоўніцтва ў асяроддзі невялікіх выданняў. «Малыя СМІ і супольнасці ў краіне здольныя адлюстроўваць працэсы значна глыбей і мацней уплываць на грамадства, калі гэтыя СМІ гатовыя выйсці за межы сектанцтва і субкультурнасці»[31][33].

Культурны кактэйль[правіць | правіць зыходнік]

Культурны кактэйль ставіць мэтай разбурыць стандартнае разуменне ў адносінах да дзеячаў мастацтва і палітыкі. 3 і 5 красавіка 2009 быў праведзены першы «Культурны кактэйль: Э.Лімонаў vs Славамира Адамовича», які прысвячаўся іх літаратурнай творчасці і палітычнай біяграфіі. У першы дзень мерапрыемства прахадзіла ў па прынцыпу літаратурнага рынгу, другі — кінапаказ у фармаце Кінабункера [34]

У 2010 годзе супольнасць Забей была ператворана ў Фаланстэр.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Святое место-2: неформальные молодежные инициативы (Радыё Svaboda.org, 28 верасня 2010)
  2. Дворовый футбол: научится побеждать
  3. 3,0 3,1 3,2 Народный эфир TUT.BY: гость программы — координатор сообщества Забей Михаил Волчек (Беларускі партал TUT.BY, 26 ліпеня 2010)
  4. А у нас во дворе… (газета «Беларусы і рынак», 18 сентября 2006)
  5. Уличные чемпионаты (газета «Ва-Банкъ», 9 мая 2006)
  6. Турнир дворового футбола в Гродно
  7. Асамблея — № 3, 2008, http://belngo.info
  8. Аматарскі футбол для дзяўчын крочыць па Мінску! (Еўрапейскае радыё для Беларусі)
  9. Продолжается Минский любительский футбол для девушек (Беларускі партал TUT.BY, 2 жніўня 2007)
  10. Футбольный турнир Забей. Сезон 2009
  11. Футбольныя турніры з прысвячэннем беларускім героям (Беларускае радыё Рацыя, 18 красавіка 2011
  12. Прошел первый отбор Турнира Пассионариев-2011 (інтэрнэт-партал Open.by)
  13. Отборочный этап футбольного Турнира Пассионариев: «Могилёв» захватили «Рейнджеры» (Могилевский городской информационный портал, 07 июня 2011)
  14. Zabej.Info проведет отборочный тур в Бобруйске (Бабруйск: рэгіянальны партал, 18 красавіка 2011)
  15. 15,0 15,1 Турнир Пассионариев 2011: Эпоха Героев в Барановичах и Молодечно
  16. Мэдыюм Турніра дваровых футбольных каманд (Generation.by, 4 мая 2011)
  17. Турнир Пассионариев-2011:Между физруками и Историей (Виртуальный Брест, 16 мая 2011)
  18. В Витебске состоялся отборочный тур футбольного Турнира Пассионариев (Народныя навіны Віцебска, 29 мая 2011)
  19. Люди-герои поколения на турнире дворовых команд (Generation.by, 4 октября 2010)
  20. Народный эфир и Неделя глазами читателей TUT.BY (Белорусский портал TUT.BY, 16 августа 2010)
  21. Неформалы проведут турнир по футболу
  22. Матч Неформалов. Как это было
  23. Фаварыты турніру «Малады Фронт» i «Zabej.info» (Малады фронт, mfront.net)
  24. Футбольны турнир к 25 августа(газета «Наша Нива», 25 августа 2008)
  25. Купальскі кубак 2011
  26. «Новые СМИ» как форма молодежного сопротивления (Журнал arche.by, 13 ноября 2008)
  27. Медиафронт. ZABEJ!INFO #7
  28. Все объявленияОбъявления от janka — Punk, панк, hardcore, хардкор
  29. Кінабункер: Месца, дзе не толькі глядзяць, але дзе глядзяць і думаюць
  30. Презентация Кинобункера на встерече минских киноклубов
  31. 31,0 31,1 В Минске проходит фестиваль самиздата (Еўрапейскае радыё для Беларусі, 7 сентября 2008)
  32. Zlot wydawców niezaleznych w Mińsku
  33. 33,0 33,1 Маладыя самвыдатаўцы хочуць стварыць у Беларусі «альтэрнатыўную публічную прастору» (Белорусская ассоциация журналистов, 9 сентябрая 2008)
  34. Пятого апреля завершился первый Культурный Коктейл (Нацбол.ru, 14 апреля 2009)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт супольнасці Забей