Сцяг Іспаніі
Дзяржаўны сцяг Іспаніі складаецца з трох гарызантальных палос — верхняй і ніжняй чырвонага колеру, сярэдняй жоўтага колеру, шырыня якой у два разы большая за чырвоную. На жоўтай паласе, бліжэй да тронка змешчаная выява герба Іспаніі.
Сімвалічнае значэнне колераў гэтага сцяга легенда звязвае з яго паходжаннем. Паводле паддання, адзін з каралёў Арагону пажадаў мець свой сцяг. Аглядаючы розныя праекты сцягоў, ён спыніўся на адным з гладкім залатым полем. Затым ён загадаў падаць кубак свежай крыві жывёл і, акунуўшы ў яго два пальцы, манарх правёў імі па жоўтаму палотнішчу, на якім атрымаліся дзьве чырвоныя палосы.
Сцяг Іспаніі ў сучасным выглядзе існуе з 1785 г., калі кароль Карлас III Бурбон загадаў іспанскім ваенным караблям выкарыстоўваць знакі, якія дазваляюць адрозніваць іх ад караблёў іншых дзяржаў — белы марскі штандар Іспаніі, упрыгожаны гербам дома Бурбонаў, лёгка было зблытаць са штандарамі суднаў іншых краін. З тых часоў чырвоны і жоўты колеры традыцыйна асацыіруюцца з Іспаніяй, хоць як дзяржаўныя яны былі прынятыя толькі ў 1927 г.
У 1931 г. была абвешчаная рэспубліка і прыняты новы сцяг у форме гарызантальнага трыкалора з чырвонай, жоўтай і пурпуровай палосамі аднолькавай шырыні. Аднак у 1936 г. ваенны мяцеж генерала Франсіска Франка пакончыў з рэспублікай і аднавіў жоўта-чырвоны сцяг.
Сцяг з малюнкам сучаснага варыянту герба быў афіцыйна ўведзены 19 снежня 1981.
Вонкавыя спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Іспаніі
| Краіны Еўропы: Сцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
