Сцяг Германіі
Дзяржаўны сцяг Германіі з'яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Фэдэратыўнай рэспублікі Германія. Дзяржаўны сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з трох роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — чорнага, сярэдняй — чырвонага і ніжняй — залатога колеру. Суадносіны шырыні сцяга да яго даўжыні 3:5.
Для афіцыйных устаноў выкарыстоўваецца варыянт сцяга з нанесеным на яго перайначаным дзяржаўным гербам. Прыватным асобам дазваляецца выкарыстоўваць дзяржаўны сцяг (у тым ліку і з дзяржаўным гербам), але забараняецца выкарыстоўваць сцяг для афіцыйных устаноў.
Гісторыя сцяга [правіць]
Упершыню чорны-чырвоны-залаты колеры з'явіліся ў часы вызваленчых войн супраць Напалеона. Нямецкія салдаты насілі чорныя формы з чырвонымі рукавамі і залатымі гузікамі.
З утварэннем Нямецкага саюзу 1848 года з'явілася пытанне аб дзяржаўным сцягу. 9 сакавіка 1848 года ў Франкфурце афіцыйна быў прыняты Чорна-чырвона-залаты сцяг.
У другім рэйху 1871—1918 гадоў колер сцяга памянялі на чорна-бела-чырвоны, але пасля паразы ў першай сусветнай вайне Веймарская рэспубліка абрала 11 жніўня 1919 года чорна-чырвона-залаты сцяг як дзяржаўны.
У Трэцім рэйху сцяг зноў памянялі. Дзяржаўным сцягам стаў сцяг НСДАП (чырвоны з белым вакол і чорнай свастыкай) у змененым выглядзе. Гэты сцяг выкарыстоўваў колеры Другой імперыі, але сам чорна-бела-чырвоны сцяг узору 1871—1918 гадоў быў у 1935 годзе афіцыйна забаронены гітлераўцамі.
Пасля вайны пераможцы забаранілі ўсе выгляды нямецкіх нацыянальных сцягоў, і Германія засталася без сцяга. У якасці замены дзяржаўнага сцяга на нямецкіх суднах у 1946—1949 гадах выкарыстоўваўся трохкаляровы вымпел.
Чорна-чырвона-залаты сцяг стаў афіцыйным сцягам ФРГ 23 мая 1949 з прыняццем Асноўнага закона (канстытуцыі). ГДР таксама выкарыстоўвала чорна-чырвона-залаты сцяг, але дадала на яго 1 кастрычніка 1959 года свой герб.
Малюнак сцяга [правіць]
Вонкавы выгляд сцяга зацверджаны пастановай аб нямецкіх сцягах 7 чэрвеня 1950 года.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Германіі
| Краіны Еўропы: Сцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |