Сцяг Албаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Албанія
Зацверджаны 7 красавіка 1992
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 5:7

30.04.199107.04.1992

Дзяржаўны сцяг Албаніі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 5:7 з гербам пасярэдзіне. Чырвоны колер сцяга — знак крыві албанскіх патрыётаў, разлітай імі ў шматвяковой барацьбе супраць занявольнікаў (у першую чаргу, турэцкіх). Сцяг у сучасным выглядзе існуе з 1945 года.

Чырвоная палотнішча з чорным двухгаловым арлом было сцягам Георгія Кастрыата, вядомага як Скандэрбег, героя барацьбы супраць туркаў і заснавальніка незалежнай дзяржавы ў 1443 годзе. Суцэль магчыма, што арол на сцягу быў абраны ім, у знак традыцыі, па якой альбанцы з'яўляюцца нашчадкамі арла. Паводле іншай версіі, арол запазычаны з герба Візантыйскай Імперыі.

Іншыя сцягі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]