Сцяг Аландскіх астравоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аланды
Фінляндыя
Зацверджаны 7 красавіка 1954
Прапорцыя 17:26

1922 — 7 красавіка 1954

Сцяг Аландскіх астравоў з'яўляецца афіцыйным сімвалам аднайменнай аўтаномнай правінцыі Фінляндыі з 1954 года.

Сцяг Аландаў падобны да шведскага, гэта значыць уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру са скандынаўскім крыжам жоўтага колеру. Аднак жоўты крыж на Аландскім сцягу шырэй і ў яго ўстаўлены скандынаўскі крыж чырвонага колеру.

З 1922 да 1954 гады выкарыстоўваўся сіне-жоўта-сіні сцяг. Цяпер ён таксама выкарыстоўваецца на неафіцыйным узроўні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]