Сцяг Латвіі
| Сцяг Латвійскай Рэспублікі | |||
| Латвія | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
Сцяг Ла́твіі ўяўляе сабой палатно 1:2 і складаецца з дзвюх гарызантальных цёмна-чырвоных палосаў, якія пасярэдзіне раздзяляюцца тонкай белай палоскаю. Кожная з чырвоных палосак пры гэтым удвая таўсцейшая за белую палоску.
Чырвоны колер сімвалізуе кроў, што была пралітая за свабоду Латвіі. Варты ўвагі своеасаблівы карычнева-чырвоны колер (код: "1807C"), вядомы ў свеце таксама як "Латышскі чырвоны" ("Latvian Red").
Белы колер сімвалізуе чысціню і справядлівасць.
Гісторыя [правіць]
Першыя згадкі аб чырвона-бела-чырвоным сцягу датуюцца 13 стагоддзем. Гэта адзін з найстарэйшых ужывальных сёння сцягоў. Сучасная версія сцягу распрацаваная ў маі 1917 году латышскім мастаком Ансісам Цырулысам. Ён карыстаўся сярэднявечнымі крыніцамі, дзе апавядалася аб хрысціянізацыі Латвіі крыжакамі.
Фармальна сцяг быў прыняты як дзяржаўны 15 чэрвеня 1921 года і ўжываўся да анексіі Латвіі Савецкім Саюзам у 1940 годзе. З 1940 па 1990 год Латвія (Латвійская ССР) мела іншы сцяг, створаны па ўзоры сцягоў усіх савецкіх рэспублікаў, а чырвона-бел-чырвоны сцяг быў ва ўжытку ў шматлікіх уцекачоў на Захадзе.
27 лютага 1990 года чырвона-бел-чырвонаму сцягу быў вернуты статус дзяржаўнага.
Глядзіце таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Латвіі
| Краіны Еўропы: Сцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |