Сцяг Даніі
| Сцяг Каралеўствы Данія | |||
| Данія | |||
| Зацверджаны |
1 мая 1893 |
||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя | |||
|
|
|||
| Прапорцыя |
56:107 |
||
Дзяржаўны сцяг Даніі, званы датчанамі Данеброг (дацк.: Dannebrog), афарбаваны ў чырвоны колер, які перасякаецца белым Скандынаўскім крыжам. Дызайн гэтага крыжа пазней быў выкарыстаны іншымі Скандынаўскімі краінамі (Швецыяй, Нарвегіяй, Ісландыяй), а таксама Фінляндыяй (апошняя краіна не мае адносін да Скандынавіі, але доўгі час знаходзілася ў складзе Швецыі) і Фарэрамі, якія з'яўляюцца самакіруемай часткай Даніі. Падчас існавання аб'яднанай Дацка-Нарвежскай дзяржавы Данеброг быў і сцягам Нарвегіі да 1821 года, калі Нарвегія зацвердзіла ўласны сцяг. Данеброг з'яўляецца найстарэйшым сапраўдным дзяржаўным сцягам, дакументальна пацверджаная гісторыя якога сыходзіць у XIV стагоддзе.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Падданне аб з'яўленні [правіць]
У 1219 годзе пад падставай дапамогі нямецкім каланістам у Прыбалтыцы і з бласлаўлення Папы Рымскага войска дацкага караля Вальдэмара II, празванага ў наступстве Пераможцам, высадзілася недалёка ад Калывані (дацк.: Lyndanisse) і, захапіўшы гарадзішча, размясцілася поруч груды Таампэа.
15 чэрвеня 1219 года эстонскія атрады напалі на дацкае войска на чале з каралём і біскупамі. Напад эстаў была настолькі нечаканым, што частка дацкіх атрадаў пачалі адыходзіць. Тады біскупы падняліся на груду і заклікалі да Бога аб дапамозе. Раптам з нябёсаў апусцілася вялікае чырвонае палатно з роўным белым крыжам — Данеброг. Упэўненыя ў Божым знаку датчане акрыялі духам і перамаглі язычнікаў.
Дзень перамогі ў Бітве пры Калывані, вядомай гэтак жа пад назвай Бітва Вальдэмара, стаў адзначацца як дзень нараджэння Данеброга.
Кожнае лета ў Садзе дацкага караля ў Таліне праходзіць свята ў гонар Данеброга, які карыстаецца вялікім поспехам у турыстаў з Даніі. Па легендзе жалезны рыцар у садзе паказвае на месца, дзе сцяг спусціўся на зямлю.
Іншыя тэорыі аб паходжанні сцяга [правіць]
Шматлікія навукоўцы лічаць што сцяг быў запазычаны:
- Чырвонае палотнішча з белым крыжам было ў пачатку новага часу ваенным сцягам нямецкага імператара.
- Падобныя сімвалы маюць: дзяржаўныя сцягі: Мальта, Швейцарыя; шматлікія гербы еўрапейскіх гарадоў і правінцый.
Гісторыя змен сцяга [правіць]
Сцяг прытрываў змены толькі аднойчы: у 1397 годзе дацкая каралева Маргарэт I аб'яднала ў Кальмарскую унію Данію, Швецыю і Нарвегію. Тады ў левым верхнім куце сцяга з'явіліся 3 кароны. У 1523 годзе ад Даніі аддзялілася Швецыя, а ў 1812 і Нарвегія. Тады Данеброг пазбавіўся 3 карон і стаў менавіта такім, якім па паданні спусціўся з нябёсаў.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Даніі
| Краіны Еўропы: Сцягі | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
