Новыя Гебрыды
| Новыя Гебрыды | |
| Каардынаты: | |
| Колькасць астравоў | 83 |
| Найбуйнейшы востраў | Эспірыту-Санта|востраў Эспірыту-Санта|Эспірыту-Санта |
| Агульная плошча | 12 336 км² |
| Найвышэйшы пункт | гара Табвемасана 1879 м |
| Краіна | |
| Насельніцтва (2006) | 221 506 чал. |
Новыя Гебрыды — архіпелаг і гістарычная назва Вануату, рэспублікі, размешчанай на астравах Эспірыту-Санта, Амбрым, Эфатэ і іншых (усяго каля 80), у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна.
Астравы адкрыты іспанскім мараплаўцам родам з Партугаліі Педра Фернандэсам дэ Кіросам у 1606 годзе; у 70-х гг. XVIII стагоддзя даследаваны англійскай мараплаўцам Джэймсам Кукам, які даў ім назву «Новыя Гебрыды» у гонар Гебрыдскіх астравоў, размешчаных на захад ад Шатландыі. З 1906 года па 1980 год - сумеснае каланіяльнае валоданне (кандамініум) Вялікабрытаніі і Францыі. З 30 ліпеня 1980 афіцыйная назва Новых Гебрыд - Рэспубліка Вануату. У каланіяльны перыяд манетны двор дзяржавы размяшчаўся ў Парыжы. Грашовая сістэма да 1983 года - франк (100 сентымаў = 1 франк), пасля 1983 года - вату.