Сцяг Тэнесі
| Сцяг штата Тэнесі | |||
| Тэнесі | |||
| ЗША | |||
| Зацверджаны | |||
|---|---|---|---|
| Прапорцыя |
2:3 |
||
| Аўтар сцяга |
Лерой Рывес |
||
Сцяг Тэнэсі (англ.: Flag of Tennessee) - адзін з дзяржаўных знакаў амерыканскага штата Тэнесі.
Апісанне сцяга [правіць]
Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з вузкай сіняй паласой па правым краі. У цэнтры знаходзіцца сіні круг з белай аблямоўкай, усярэдзіне яго - тры белых зоркі. Зоркі павінны быць размешчаны такім чынам, каб лінія, праведзеная праз цэнтры любых з двух зорак не была раўналежна бакам сцяга.
Сімволіка сцяга [правіць]
Тры зоркі сімвалізуюць тры асноўныя часткі штата - Усходні, Сярэдні і Заходні Тэнэсі. Сіні круг, на які змешчаны зоркі, сімвалізуе адзінства штата. Сіняя паласа ў вольнай часткі, са слоў аўтара сцяга палкоўніка Лероя Рывеса (англ.: LeRoy Reeves), нясе дэкаратыўную функцыю. Часопіс National Geographic ў кастрычніку 1917 года памылкова паведамляў, што зоркі сімвалізуюць штат Тэнэсі як трэці штат, які ўвайшоў у склад ЗША, пасля першапачатковых трынаццаці.
Эмблема, намаляваная ў цэнтры сцяга, выкарыстоўваецца ў сімволіцы некаторых буйных кампаній (Першы Банк Тэнэсі) і спартыўных каманд штата ( футбольная каманда Тэнэсі Тайтанс з Нацыянальнай футбольнай лігі).
| Сцягі штатаў ЗША | ||
|---|---|---|
| Штаты |
Агаё · Аёва · Айдаха · Аклахома · Алабама · Аляска · Арканзас · Арызона · Арэгон · Ваёмінг · Вашынгтон · Вермонт · Віргінія · Вісконсін · Гаваі · Джорджыя · Дэлавэр · Заходняя Віргінія · Ілінойс · Індыяна · Каларада · Каліфорнія · Канектыкут · Канзас · Кентукі · Луізіяна · Мантана · Масачусетс · Мінесота · Місісіпі · Місуры · Мічыган · Мэн · Мэрыленд · Небраска · Невада · Нью-Гэмпшыр · Нью-Джэрсі · Нью-Ёрк · Нью-Мексіка · Паўднёвая Дакота · Паўднёвая Караліна · Паўночная Дакота · Паўночная Караліна · Пенсільванія · Род-Айленд · Тэнесі · Тэхас · Фларыда · Юта |
|
| Федэральная акруга | Акруга Калумбія | |
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Самоа · Гуам · Паўночныя Марыянскія астравы · Пуэрта-Рыка · Амерыканскія Віргінскія астравы | |
| Гл. таксама | Сцяг Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі | |