Штаты ЗША
ШТАТЫ ЗША (англ.: дзяржава, краіна), асноўныя дзяржаўна–тэрытарыяльныя адзінкі ЗША (50 штатаў), якія маюць значную ступень суверэнітэту ва ўнутраных справах і саступаюць усе паўнамоцтвы ў адносінах з замежнымі дзяржавамі федэральным уладам. Прыняццю якой-небудзь тэрыторыі ў склад ЗША папярэднічае працяглая працэдура: абавязковае прыняццё тэрыторыяй уласнай канстытуцыі, якая павінна задаволіць Кангрэс ЗША, які рашае, ці прымаць яе ў склад ЗША. Не мае права выхаду са складу Злучаных Штатаў.
Назвы штатаў [правіць]
Слова state уваходзіць у назвы 46 штатаў (напрыклад: State of Texas). Слова з'явілася яшчэ ў каланіяльны перыяд (прыкладна ў 1648) — ім звалі часам асобныя калоніі і стала выкарыстоўвацца паўсюдна пасля прыняцця Дэкларацыі незалежнасці ў 1776.
У аснове паходжання пэўных назваў штатаў ляжаць шэсць крыніц: назвы 26 штатаў — індзейскага паходжання (з іх, прынамсі, адно — Айдаха — насамрэч прыдуманае слова); 11 – англійскага; 6 — іспанскага, 3 — французскага; назва Аляска – з мовы эскімосаў; Гаваі — з гавайскай мовы; назва Род-Айленд узятая з галандскай мовы; назва Вашынгтон — мае карані ў гісторыі ЗША.
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |