Сцяг Паўднёвай Дакоты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг штата Паўднёвая Дакота
Паўднёвая Дакота
ЗША

Flag of South Dakota.svg

Зацверджаны

9 лістапада 1992

Прапорцыя

3:5

Flag of South Dakota (1909-1963).svg
IFIS Normal.svg Ліцавая старана сцяга,
які выкарыстоўваўся да 1963 года

Прапорцыя

3:5

Сцяг Паўднёвай Дакоты (англ.: Flag of South Dakota) - адзін з афіцыйных знакаў амерыканскага штата Паўднёвая Дакота.

Гісторыя і апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Першы сцяг Паўднёвай Дакоты быў распрацаваны ў 1909 годзе бібліятэкарам Ідай Эндзінг (англ.: Ida Anding). Сцяг меў сіні фон. На яго ліцавым боку было намалявана сонца залатога колеру памерам 2/5 ад шырыні сцяга. Над сонцам быў нанесены паўкруглы надпіс «Паўднёвая Дакота», пад сонцам - паўкруглы надпіс «Сонечны штат» (англ.: The Sunshine State, неафіцыйная мянушка штата). На рэверсе сцяга была нанесеная пячатка штата.

Складанасць выраба двухбаковага сцяга адбілася на яго цане. У сувязі з гэтым у 1963 годзе членам палаты прадстаўнікоў штата Уільямам Сарам (англ.: William Sahr) было ўнесена, а губернатарам штата адобрана прапанова аб прыняцці іншага сцяга. Новы сцяг мае блакітны фон. У цэнтральнай частцы сцяга размешчана пячатка штата дыяметрам 4/9 ад шырыні сцяга. Малюнак пячаткі выкананы на белым альбо блакітным фоне ў цёмна-сінім колеры. Пячатка акружана выкананай у залатым колеры стылізаванай зубчастай выявай сонца, максімальная даўжыня якога ў папярочніку складае 5/9 шырыні сцяга. Над і пад пячаткай размешчаны выкананыя ў золатым колеры паўкруглыя надпісы «South Dakota» і «The Sunshine State» адпаведна. Вышыня літараў надпісаў складае 1/18 шырыні сцяга. Сцягі для выкарыстання у памяшканнях павінны быць акаймляны залатой махрамой шырынёй 1/18 ад шырыні сцяга.

Новы варыянт сцяга ў параўнанні з папярэднім быў значна танней у вытворчасці. Закон аб прыняцці новага сцяга быў падпісаны 3 лютага 1966. У 1992 годзе ніжні надпіс на сцягу была заменены на надпіс «Штат Гары Рашмор» (англ.: The Mount Rushmore State).

Паводле апытання, праведзенага ў 2001 Вексілалагічнай Асацыяцыяй ЗША, сцяг Паўднёвай Дакоты быў прызнаны адным з горшых сярод 72 сцягоў штатаў ЗША, тэрыторый ЗША і канадскіх правінцый: ён размясціўся толькі на 68 месцы.